Чарлз Гловер Баркла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарлз Гловер Баркла
Remove ads

Чарлз Гловер Баркла (англ.: Charles Glover Barkla; 7 чэрвеня 1877 — 23 кастрычніка 1944, Эдынбург, Шатландыя) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1917).

Хуткія факты Чарлз Гловер Баркла, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Уіднес у паўночна-англійскім графстве Ланкашыр (у дадзены момант горад уваходзіць у графства Чэшыр) у сям'і служачага хімічнай кампаніі. Вучыўся ў ліверпульскім інстытуце, прыватнай школе для хлопчыкаў, і Ліверпульскім універсітэце. Пасля атрымання магістарскага дыплома па фізіцы ў 1899 г. пад кіраўніцтвам Олівера Лоджа ён атрымаў даследчую стыпендыю ў Кавендышскай лабараторыі ў Кембрыджскім універсітэце. У 1899—1902 гг. працаваў пад кіраўніцтвам Дж. Дж. Томсана, а ў 1902 г. вярнуўся ў Ліверпуль. У 1909 г. Баркла заняў месца прафесара фізікі Каралеўскага каледжа ў Лонданскім універсітэце. У 1913 г пераехаў у Эдынбург і пачаў загадваць кафедрай натурфіласофіі ў Эдынбургскім універсітэце, якой кіраваў да самай смерці ў 1944 г. У 1907 г Баркла ажаніўся з Мэры Эстэр Коўэл. У іх нарадзіліся два сыны і дачка.

Remove ads

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q547473'></a>
  2. Charles Glover Barkla // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads