Еўразона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўразона — валютны саюз, які аб'ядноўвае 20 краін Еўрапейскага саюза, афіцыйнай валютай якіх з'яўляецца еўра. Гэтыя дзяржавы маюць права выпускаць манеты і банкноты, намінаваныя ў еўра. Еўрапейскі цэнтральны банк адказвае за грашова-крэдытную палітыку краін еўразоны.


Remove ads
Члены
Валюта еўра ў 1999 годзе была ўведзена ў безнаяўны зварот як паралельная валюта ў краінах эканамічнага і валютнага саюза ЕС. У 1999 годзе 11 з 15 краін Еўрапейскага саюза, якія адпавядалі маастрыхцкім крытэрыям, утварылі еўразону з афіцыйным запускам еўра ў безнаяўны зварот 1 студзеня 1999 года. Грэцыя пачала адпавядаць гэтым крытэрыям у 2000 годзе, і была прынята 1 студзеня 2001 года. Рэальныя манеты і банкноты былі ўведзеныя ў зварот 1 студзеня 2002 года. Славенія пачала адпавядаць крытэрыям у 2006 годзе і ўвайшла ў еўразону 1 студзеня 2007 года. Кіпр і Мальта прайшлі працэдуру ўзгаднення ў 2007 годзе і ўступілі ў еўразону 1 студзеня 2008 года. Славакія ўступіла ў еўразону 1 студзеня 2009 года, Эстонія — 1 студзеня 2011 года, Латвія — 1 студзеня 2014 года, Літва — 1 студзеня 2015 года, Харватыя — 1 студзеня 2023 года. На дадзены момант у яе склад уваходзяць 20 краін-членаў з больш чым 345 мільёнамі жыхароў.

Магчымае пашырэнне
Сем краін Еўрапейскага саюза, якія не выкарыстоўваюць еўра:
Краіны, у якіх апазіцыйныя партыі дэкларуюць імкненне выхаду з зоны еўра:
Грэцыя, леварадыкальная кааліцыя «СІРІЗА» і яе лідар Алексіс Цыпрас прапануе вярнуць драхму і адмовіцца ад еўра.
Remove ads
Зноскі
- Самаабвешчаная Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра не прызнана ЕС і фармальна выкарыстоўвае новую турэцкую ліру, аднак шырока распаўсюджана і еўра.
- Аруба выкарыстоўвае арубанскі флорын. Яна з’яўляецца часткай Каралеўства Нідэрланды, але не ЕС.
- У наш час выкарыстоўвае нідэрландскі антыльскі гульдэн, 1 студзеня 2012 плануецца пераход на карыбскі гульдэн.
- 1 студзеня 2011 перайшлі на амерыканскі долар з антыльскага гульдэна.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads