Міжземнаморскі Саюз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжземнаморскі Саюз
Remove ads

Саюз для Міжземнамор'я (MU; фр.: Union méditerranéenne/Union pour la Méditerranée, англ.: Mediterranean Union) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае краіны Міжземнамор’я і краіны, якія ўваходзяць у Еўрапейскі саюз. Існуе з 2008 года.

Thumb
Члены Саюза: сінія - члены ЕС, жоўтыя - астатнія, Лівія — назіральнік
Remove ads

Мэты арганізацыі

Са звароту прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі да жыхароў Міжземнамор’я: «Робім адзіную справу, з агульнай мэтай, аб’яднанай структурай»[крыніца?].

Саюз пазіцыянуе сябе як натуральны працяг барселонскага працэсу — працэсу еўрапейскага і міжземнаморскага супрацоўніцтва.

Саюз павінен займацца пытаннямі энергіі і энерганосьбітаў, бяспекі, барацьбы з тэрорам, міграцыі, гандлю. Міжземнаморскі і Еўрапейскі саюзы працуюць разам у рамках некаторых агульных структур, у тым ліку праваахоўныя структуры ў рамках барацьбы з карупцыяй, тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, гандлем людзьмі.

Remove ads

Гісторыя стварэння

Францыя Роля і пазіцыя Францыі

Лічыцца, што аўтарства першапачатковага праекта Міжземнаморскага саюза належыць асабістаму дарадцы Нікаля Сарказі, Анры Гэно (фр.: Henri Guaino), які пасля заняў ва ўрадзе Сарказі пасаду спецыяльнага дарадцы пры прэзідэнце Рэспублікі.

Адной з мэт праекта з’яўлялася прасоўванне Францыі на ключавыя пазіцыі ў еўрапейскім дыялогу з міжземнаморскім рэгіёнам, не ўсе краіны якога ўваходзяць у ЕС, лідарства ў тэхналагічным развіцці паўночнаафрыканскіх краін і прамы доступ Еўрасаюза да газавых радовішчаў Паўночнай Афрыкі. Газаправод, які ў будучыні зможа дастаўляць афрыканскі прыродны газ у Еўропу, знаходзіцца ў стадыі актыўнага будаўніцтва.

У прыватнасці ў 2008 годзе ўрад Ізраіля прыняў рашэнне аб дадатковым фінансаванні будаўніцтва газаправода з Егіпта ў паўночным кірунку для павелічэння патэнцыйнай прапускной здольнасці.

Германія Роля і пазіцыя Германіі

Знешнепалітычнае ведамства Германіі, краіны, якая займае лідзіруючыя пазіцыі ў Еўрапейскім саюзе, першапачаткова было вельмі занепакоена магчымым умацаваннем пазіцый Францыі, і як следства, магчымым паслабленнем уплыву ФРГ. Таксама, не будучы міжземнаморскай дзяржавай, Германія не магла прэтэндаваць на непасрэдны ўдзел у Міжземнаморскім саюзе, а вымушана была б прызнаць ролю Францыі як пасярэдніка ў палітычным дыялогу з краінамі Міжземнамор’я і краінамі-пастаўшчыкамі афрыканскага прыроднага газу. Такое становішча прывяло б да страты ФРГ статусу найбуйнейшага еўрапейскага лідара.

Толькі пасля ўнясення змяненняў у пачатковы план праекта, Германія пагадзілася падтрымаць стварэнне Міжземнаморскага саюза.

Змены агаворваюць роўны ўдзел усіх краін ЕС у дыялогу Міжземнаморскага саюза. Рашэнне аб пачатку працэсу стварэння Міжземнаморскага саюза было прынята на саміце ЕС.

Турцыя Вялікабрытанія Ролі і пазіцыі Турцыі і Вялікабрытаніі

Францыя з’яўляецца праціўнікам уступлення Турцыі ў Еўрасаюз. Турцыя, будучы краінай-кандыдатам у ЕС, палічыла, што ўдзел у Міжземнаморскім саюзе можа негатыўна паўплываць на працэс інтэграцыі Турцыі ў ЕС. Палітычны і эканамічны дыялог унутры ЕС можа быць заменены дыялогам з ЕС пасродкам Міжземнаморскага саюза.

Вялікабрытанія падтрымала пратэст турэцкага боку, будучы стратэгічным партнёрам Турцыі і прадстаўніком турэцкіх інтарэсаў у ЕС. Пасля Турцыя пагадзілася прыняць удзел у праекце, атрымаўшы запэўненні ў тым, што працэсы інтэграцыі Турцыі ў абодва саюза не стануць узаемавыключальнымі.

Thumb
Меркаваныя ўдзельнікі Міжземнаморскага саюза;
Міжземнаморскія краіны (сіні)
Краіны-члены ЕС (светла-шэры)

Храналогія

1995 год. — Адбылася барселонская канферэнцыя Еўра-міжземнаморскага партнёрства якая дала старт працэсу міждзяржаўнага супрацоўніцтва, які атрымаў назву «барселонскі працэс». Ініцыятарам канферэнцыі выступае Еўрапейскі саюз на чале з Іспаніяй.

2006 - 2007 гады. — Кандыдат у прэзідэнты Францыі ад партыі "Саюз за народны рух" Нікаля Сарказі ў якасці аднаго з пунктаў сваёй перадвыбарчай праграмы абвяшчае стварэнне «Міжземнаморскага саюза».[1]

6 Мая 2007 года. — У другім туры выбараў на пасаду прэзідэнта Францыі перамагае Нікаля Сарказі.[2]

23 Кастрычніка 2007 года. — Прэзідэнт Францыі запрашае ўсіх лідараў Міжземнамор'я на саміт у Францыю. Называецца час — чэрвень 2008 г., час пачатку старшынства Францыі ў Еўрасаюзе. Ідэя французскага прэзідэнта сустракаецца з крытыкай некаторых краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку найбольш важкага ўдзельнікам ЕС - Германіі.[3]

14 Сакавіка 2008 года.Германія, у выніку працяглых перамоў з Францыяй прымае рашэнне падтрымаць праект Міжземнаморскага саюза пры ўмове ўдзелу ў ім усіх краін-чальцоў ЕС, у тым ліку тых, якія не маюць выхаду да Міжземнага мора. Германскі бок выказваецца за стварэнне Саюза ў новым, змененым выглядзе і абяцае прыняць актыўны ўдзел у яго прасоўванні. Краіны-ўдзельніцы Еўрапейскага саюза сцвярджаюць праект. Называецца дата саміту ў Парыжы — 13-14 ліпеня 2008 года.

14 Сакавіка 2008 года.Турцыя адмаўляецца падтрымаць праект, у выпадку калі яго прызнаюць альтэрнатывай інтэграцыі Турцыі ў ЕС.

Пасля, атрымаўшы запэўненні ў тым, што ўдзел у праекце не з’яўляецца альтэрнатывай працэсу інтэграцыі Турцыі ў ЕС, турэцкі бок пагадзіўся змяніць сваё стаўленне да праекту Саюза і прыняць удзел у ім.

13 Ліпеня 2008 года. — Саміт у Парыжы заснаваў Міжземнаморскі саюз. Прадстаўлена 43 дзяржавы.

Remove ads

Дзейнасць

4 Лістапада 2008 года — Міністры замежных спраў краін Міжземнаморскага саюза вырашылі на сустрэчы ў Марселі, што штаб-кватэра арганізацыі будзе грунтавацца ў Барселоне, а таксама што ў дзейнасці арганізацыі будуць на роўных правах прымаць удзел прадстаўнікі Ізраіля і Лігі арабскіх дзяржаў.[4]

4 Сакавіка 2010 года. — Адкрылася штаб-кватэра Саюза для Міжземнамор’я ў Барселоне [5]

Склад

У Міжземнаморскі саюз уваходзяць 43 краіны, а таксама Ліга арабскіх дзяржаў. Лівія лічыцца назіральнікам, так як яе лідар адмовіўся прыехаць на арганізацыйны саміт, назваўшы новую арганізацыю змовай па падрыву адзінства арабскіх і афрыканскіх краін.

Больш інфармацыі Сцяг, Краіна ...
Remove ads

Арганізацыя работы

Краіна-ўдзельнік узначальвае Саюз на прынцыпах ратацыі (прынцып, падобны да існуючага ў ЕС).

Зноскі

  1. "Sparks Expected to Fly Whoever Becomes France's President"(англ.). "Deutsche Welle". 13 Студзеня 2007. Праверана 2011/10/21. Sarkozy has proposed the idea of a Mediterranean Union, modeled on the EU, but which would include Turkey. He said the union would work closely with the EU, and have some shared institutions. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  2. "Sarkozy takes French presidency"(англ.). "BBC". 6 Мая 2007. Conservative candidate Nicolas Sarkozy has won the hotly-contested French presidential election. The final count gave Mr Sarkozy 53.06%, compared with 46.94% for socialist Segolene Royal, with turnout at 85%. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. Renata Goldirova (25 Кастрычніка 2007). "France muddies waters with 'Mediterranean Union' idea"(англ.). "Euobserver". {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. "Mediterranean Union Chooses Barcelona as Headquarters"(англ.). "Deutsche Welle". 4 Лістапада 2008. Праверана 2011/10/21. French Foreign Minister Bernard Kouchner and his Egyptian counterpart, Ahmed Aboul Gheit announced the location of the new union's main office on Tuesday, Nov. 4, in Marseille. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  5. "The Union for the Mediterranean is launched in Barcelona"(англ.). «The Ministry of the Spanish Presidency of the European Union». 4 сакавіка 2010. Праверана 2010/05/21. Barcelona has become the "capital and driver of Mediterranean unity", according to the new Secretary General of the UpM, the Jordanian Ahmad Masadeh. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)(недаступная спасылка)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads