Чарнакорань прысадзісты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнакорань прысадзісты
Remove ads

Чарнакорань прысадзісты[1], Пералёт[2][3] (Scorzonera humilis) — від травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы. Этымалогія: лац.: humilis — «нізкі».

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая расліна, 5-50 см вышынёй. Сцёблы толькі з 2-3 паменшанымі лісткамі. Прыкаранёвае лісце з доўгімі хвосцікамі, даўгавата-ланцэтнае або эліптычна-ланцэтнае, завостраныя. Кветкі светла-жоўтыя, амаль удвая перавышаюць абгортку. Сямянкі 8-10 мм даўжынёй, гладкія, рабрыстыя; чубок брудна-белы; шчацінкі яго мяккапёрыстыя, наверсе вышчэрбленыя. Стрыжневы корань моцны. Расліна часам галінаваная. Сцябло звычайна негалінаванае, з белымі валасінкамі. Плод карычневы[4].

Remove ads

Распаўсюджанне

Еўропа: Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Беларусь, Чэхія, Харватыя, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грузія, Швейцарыя, Нідэрланды, Іспанія, Венгрыя, Італія, Латвія, Літва, Партугалія, Нарвегія, Польшча, Расія, Славакія, Славенія, Швецыя, Украіна. Насяляе лясістую мясцовасць, высечкі і ўскрайкі, лугі, лугавыя схілы, абочыны дарог[4][5].

Ва Украіне расце на лясных палянах — у лесастэпе (у паўднёва-заходняй частцы), Закарпацці і Прыкарпацці. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Закарпацкай, Кіеўскай, Львоўскай, Хмяльніцкай абласцей.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  3. luontoportti.com. (англ.)
  4. bgbm.org. (англ.)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads