Чарнаморскі флот ВМФ Расіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарнамо́рскі фло́т Расі́йскай Федэра́цыі — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ваенна-марскога флоту Расіі на Чорным моры. Асноўныя базы размешчаныя ў Севастопалі і Новарасійску. У складзе мае дывізію надводных караблёў, некалькі брыгад караблёў і ракетных катараў, а таксама Новарасійскую ВМБ, ВПС флоту, берагавыя войскі, злучэнні і часці забеспячэння.
У сучасным выглядзе створаны ў 1997 годзе пры раздзяленні Чарнаморскага флоту СССР на Чарнаморскі флот Расіі і ВМС Украіны. 12 чэрвеня 1997 на караблях расійскага Чарнаморскага флоту быў падняты гістарычны Андрэеўскі сцяг.
70 % усёй інфраструктуры расійскага ЧФ знаходзіцца на тэрыторыі Крыма. 25-тысячны асабісты склад флоту размешчаны ў трох пунктах базіравання: у Севастопалі (бухты Севастопальская, Паўднёвая, Карантынная, Казачая), Феадосіі і часова ў Мікалаеве, дзе ідзе пабудова і рамонт расійскіх судоў.
Remove ads
Па дамове аб падзеле Чарнаморскага флоту СССР ад 28 мая 1997 ва ўкраінскіх тэрытарыяльных водах і на сушы магла знаходзіцца групоўка расійскіх караблёў і судоў колькасцю да 388 адзінак (з іх 14 падводных дызельных лодак). На арандаваных аэрадромах у Гвардзейскім і Севастопалі (Качы) маглі быць размешчаны 161 лятальны апарат. Гэтыя сілы і сродкі адпавядаюць ваенна-марской групоўцы Турцыі[2].
Remove ads
Баявыя караблі
Чарнаморскі флот у сваім складзе мае наступныя баявыя караблі: (даныя на красавік 2007 года з некаторымі ўдакладненнямі):
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads