Чарнобыльская малітва
кніга, прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Чарно́быльская малі́тва. Хроніка будучыні» (руск.: Чернобыльская молитва. Хроника будущего) — кніга нобелеўскай лаўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменніцы Святланы Алексіевіч, прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.
Remove ads
Гісторыя стварэння
Алексіевіч у наступныя пяць гадоў пасля аварыі гутарыла з пяццюстамі сведкамі аварыі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, урачамі, фізікамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псіхалагічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская аварыя, і даследуе ўражанні людзей, і тое, як аварыя паўплывала на інхыя жыцці[2]. Кніга мае падзагаловак «хроніка будучыні» і апавядае пра адначасовае разгортванне дзвюх катастроф: тэхнагеннай і сацыяльнай, калі «зышоў пад ваду велізарны сацыялістычны мацярык» [3].
Тэкст быў упершыню апублікаваны ў 1997 годзе ў часопісе «Дружба народов»[4], публікацыя атрымала прэмію часопіса[5]; у тым жа годзе была выдадзена кніга[6].
Remove ads
Пераклады
Англійскі пераклад кнігі ў 2005 годзе атрымаў прэмію Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў ЗША[7][8].
У 2018 годзе кніга выйшла на беларускай мове ў перакладзе Уладзіміра Арлова.
Ацэнкі
Швейцарскі сацыёлаг Жан Росіа ў сваёй рэцэнзіі на Чарнобыльскую малітву ў 2000 годзе адзначае, што аўтар не навязвае ацэнку падзей і не высоўвае абвінавачання, але прымушае чытача працаваць над калектыўнай памяццю пра чалавечыя і сацыяльныя падзеі Чарнобыльскай катастрофы, і што садзейнічаць распаўсюджванню кніг Алексіевіч «этычна неабходна»[9].
Прадусар серыялу «Чарнобыль» пісьменнік Крэйг Мэйзін даў высокую ацэнку «Чарнобыльскай малітве», на якую ён абапіраўся ў працы над фільмам. Ён напісаў: «Я браў гістарычныя факты і навуковую інфармацыю з многіх крыніц, але да Галасоў з Чарнобылю спадарыні Алексіевіч я заўсёды звяртаўся, каб знайсці прыгажосць і смутак»[10][11].
Экранізацыі і тэатральныя пастаноўкі

Подле матываў кнігі рэжысёрам Хуанітай Уілсан зняты кароткаметражны фільм «Дзверы » (Ірландыя, 2008)[12].
Подле кнігі пастаўленыя спектаклі:
- «Bön för Tjernobyl», рэжысёр Оса Кальмер. Riksteatern, Швецыя, 1999[13]
- «La prière de Tchernobyl», рэжысёр Бруна Бусаголь. Клермон-Феран, Францыя, 1999[14]
- «A Prayer for Chernobyl», рэжысёр Джэні Эндгал. New Vic Basement, Лондан, Вялікабрытанія, 1999[15]
- «La Supplication — Theatre en Flammes», рэжысёр Дэні Маефер. Лазана, Швейцарыя, 2001[16]
- «Чарнобыльская малітва», рэжысёры Бруна Бусаголь (Францыя), Валерый Анісенка (Беларусь) — Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск, Беларусь, 2002[17].
Створаная тэлевізійная версія спектаклю (рэжысёр М. Мілашэўскі)
- «Чернобыльская молитва», рэжысёр Ёэл Лехтанен. Цэнтр імя Меерхольда, Масква, Расія, 2006[18]
- «Tschernobyl: Eine Chronik der Zukunft» — монаспектакль. Landestheater Tübingen, Цюбінген, Германія, 2011[19]
- «Czarnobylska modlitwa», рэжысёр Яана Шчапкоўская. Teatr Studio im. St. I. Witkiewicza, Варшава, Польшча, 2013[20]
Пяцісерыйны амерыканска-брытанскі міні-серыял «Чарнобыль» вытворчасці HBO часткова грунтуецца на кнізе «Чарнобыльская малітва». Так, напрыклад, з кнігі цалкам узятая сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам (акцёр Адам Нагайціс) і ягонай жонкай Людмілай (акторка Джэсі Баклі)[21].
Remove ads
Зноскі
- Алесиевич, Светлана. В поисках вечного человека Архівавана 30 мая 2016..
- Светлана Алексиевич Чернобыльская молитва. Хроника будущего // Дружба народов. — 1997. — № 1. — ISSN 0012-6756.
- Лауреаты премии журнала «Дружба народов» за 1997 год // Дружба народов. — 1998. — № 1. — ISSN 0012-6756.
- Светлана Алексиевич. Чернобыльская молитва. — М.: Остожье, 1997. — 224 с. — ISBN 5-86095-088-8.
- Voices from Chernobyl: The Oral History of the Nuclear Disaster (Dalkey Archive Press 2005; ISBN 1-56478-401-0)
- Apprendre à entendre l’horreur de Tchernobyl: «La supplication» de Svetlana Alexievitch(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2015. Праверана 31 мая 2019.
- Drama — Svenska kyrkan — Göteborgs stift kultursamverkan(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2016. Праверана 31 мая 2019.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 31 мая 2019.
- Чарнобыльская малітва | rtbd.by Архівавана 31 жніўня 2016.
- LTT — Landestheater Tübingen(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2019. Праверана 31 мая 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads