Чарнушка (род раслін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарну́шка[1] (Nigella) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне


Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю да 40 см. Сцябло простае або галінастае. Лісце вузкае, перыста- ці пальчата-рассечанае. Кветкі адзіночныя, жоўтыя ці блакітныя. Плод — шматлістоўка.
Арэал
Налічваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і Пярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца чарнушка палявая (Nigella arvensis) — заносны від. У якасці дэкаратыўнай расліны культывуецца чарнушка дамаская (Nigella damascena), у якасці прыправы — чарнушка пасяўная (Nigella sativa).
Значэнне
Вострапрыпраўныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads