Чашніцкія баі
баявыя аперацыі беларускіх партызан From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чашніцкія баі — баі паміж Чашніцкай партызанскай брыгадай «Дубава» 19—22 студзеня 1943 года, Смаленскім партызанкім палком 19—21 кастрычніка 1943 года і нямецкім гарнізонам гарадскога пасёлка Чашнікі.
Remove ads
Бой у студзені 1943 года
План разгрому гарнізона ў гарадскім пасёлку Чашнікі, які налічваў каля 300 чалавек, быў распрацаваны ў студзені 1943 года камандаваннем Чашніцкай брыгады. У яго ажыццяўленні ўдзельнічалі 1-ы, 2-гі і 3-і атрады брыгады (320 чалавек).
19 студзеня партызаны блакіравалі Чашнікі і на працягу трох дзён абстрэльвалі гарадскі пасёлак з гарматы. 22 студзеня на дапамогу абложанаму гарнізону з вёскі Бачэйкава Бешанковіцкага раёна выйшла падмацаванне. Партызаны, якія кантралявалі шашу Бачэйкава — Чашнікі, узарвалі мост цераз раку Ула на поўнач ад вёскі Іванск Чашніцкага раёна і завязалі з акупантамі бой, які працягваўся дзве гадзіны. З-за перавагі сіл праціўніка з наступленнем цемнаты партызаны адышлі ў распалажэнне брыгады. У выніку трохдзённых баёў партызаны забілі і паранілі больш за 100 гітлераўцаў, захапілі трафеі, знішчылі льнозавод і пякарню.
Remove ads
Бой у кастрычніку 1943 года
Бой у кастрычніку 1943 года з’яўляўся часткай Лепельскай аперацыі, якая праводзілася пад камандаваннем сакратара Чашніцкага падпольнага райкама КП(б)Б генерал-маёра Ф. Ф. Дуброўскага ў адпаведнасці з указаннем ЦК КП(б)Б і загадам ЦШПР у мэтах садзеяння наступленню Чырвонай Арміі. Смаленскаму партызанскаму палку па плану аперацыі ставілася задача авалодаць Чашніцкім гарнізонам (каля 700 чалавек, абсталяваны 4 лініямі ўмацаванняў і дзотамі). У ноч на 20 кастрычніка партызанскі полк атакаваў праціўніка і выбіў яго з займаемых пазіцый. Нямецкі гарнізон заняў цагляныя будынкі касцёла, бальніцы, школы, дома культуры, потым на працягу дня немцы арганізавалі 4 контратакі, якія былі адбіты партызанамі. У ноч на 21 кастрычніка партызаны зноў атакавалі праціўніка. Бой працягваўся ўвесь дзень. Да абложанага гарнізона з горада Сянно падышло падмацаванне. У партызан скончыліся боепрыпасы, і яны пад прыкрыццём дымавой заслоны адышлі, страціўшы ў гэтым баі 27 чалавек забітымі.
У 1965 годзе ў горадзе Чашнікі на брацкай магіле партызан, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года, быў пастаўлены помнік.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads