Чорная поліўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чо́рная по́ліўка — даўняя густая поліўка са свіной, часцей з гусінай або качынай крыві, вядомая многім еўрапейскім народам.
Remove ads
Гусіную ды качыную поліўку варылі з касцей і вантробаў, свежай крыві (каб кроў не згарнулася, у яе дадавалі крыху солі або воцату), загушчалі мукой або цёртай булкай. Для паляпшэння смаку дадавалі сушаныя слівы і яблыкі, спецыі (перац, цынамон, гваздзікі). Падавалі з нарэзанымі птушынымі вантробамі, варанымі лазанкамі, клёцкамі і г.д.
Чорная поліўка служыла сімвалам адмовы дзяўчыны ці яе бацькоў няўдаламу жаніху (як, напрыклад, Яцаку Сапліцу ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш»).
Remove ads
Літаратура
- Белы А. Чорная поліўка // Праект «Наша ежа»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads