Чорная (правы прыток Нёмана)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чо́рная — рака ў Карэліцкім і Навагрудскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 27 км, з іх 18 км на тэрыторыі Карэліцкага раёна[1]. Пачынаецца ва ўрочышчы Касавец, за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Антанёва Карэліцкага раёна, цячэ пераважна праз лес, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Гнесічы Навагрудскага раёна. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча на працягу 7 км перад вусцем каналізаванае. У ніжнім цячэнні ў час разводдзя праз групу азёр Юзькавічы магчымы пераліў у раку Бойная.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads