Гнесічы
вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гне́січы[1] (трансліт.: Hniesičy, руск.: Гнесичи) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчорсаўскага сельсавета. Побач знаходзіцца Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, адзін з найдаўнейшых у Беларусі.
Remove ads
Геаграфічныя звесткі
Размешчана па левым беразе Нёмана, манастыр — на правым беразе. Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе з Навагрудкам. Маецца канцавы аўтобусны прыпынак на маршруце Навагрудак — Гнесічы — Навагрудак (нештодзённыя рэйсы).
Гісторыя
Старажытнасць
Вынікі археалагічных абследаванняў паказваюць, што першае пасяленне людзей у гэтай мясцовасці існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння Гнесічаў. Па правы бок ад р. Нёман знойдзена стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, якая адносіцца да 4 — 2 тысячагоддзяў да н. э.
Сярэднявечча
У XII ст. у Панямонні ўтварылася Навагрудскае княства, у яго і мясцовасць размяшчэння Гнесіч. У сярэдзіне XIII ст. княства стала часткай новай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.
Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын першага вялікага князя літоўскага Міндоўга — Войшалк (сам вялікі князь у 1264—1267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Навагрудкам, і там жыў»[2]. Паводле царкоўнага падання, манастыр заснаваў у сярэдзіне XIII ст. прападобны ігумен Елісеем.
Паводле падання, манастыр быў заснаваны на тым жа месцы, дзе ён знаходзіцца цяпер. Але археалагічныя абследаванні каля Гнесіч сляды старадаўняга манастыра не выявілі. Дакументальныя звесткі аб месцазнаходжанні манастыра захаваліся з XVI ст., яны сведчаць, што манастыр знаходзіўся ў Лаўрышаве побач Гнесіч. У выніку археалагічных раскопак у Лаўрышаве, якія вялі Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі, зроблена выснова, што манастыр размяшчаўся там з часу заснавання (XIII ст.). Лаўрышаўскі манастыр з'яўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння ВКЛ.
Гнесічы згадваюцца ў «Абмежаванні спрэчных зямель Лаўрышаўскага манастыра, якое выканана навагародскім намеснікам Петрашам Мантыгірдавічам па загадзе вялікага князя Вітаўта». Арыгінал дакумента не захаваўся, у копіі 1711 года пададзена дата 15 чэрвеня 1398 года, аднак гісторыкі лічаць яе памылковай з прычыны разыходжання з іншымі звесткамі ў дакуменце. Таму дакумент можа быць датаваны прыблізна канцом XIV — пачаткам XV ст., пасля 1392 года (пачаткам вялікага княжання Вітаўта)[3]. Даследчыкі мяркуюць, што найбольш верагодны год складання дакумента — 1424:[4]
«А шъто монастырская пашня, поля и чашъчо и поросъли и ограничили есьмо монастырскую земълю по реку Боловячу, липу Лопату и по дорогу мимо Сенъну, а по заднюю Стругу по Русечъ, а по дорогу, што од Гнесичъ лежитъ у Самойловичъ островъ, у тое бы все монастыръское князя великого людемъ не надобе усътупатисе.» (Старабелар.)
— Абмежаванне спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра[5].
Новы час
З 1 ліпеня 1569 г. мясцовасць у выніку аб'яднання ВКЛ з Польскім Каралеўствам — у створанай Рэчы Паспалітай.
З 1795 г., у выніку ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай імперыі.
У 1836 г. манастыр у Лаўрышаве быў зачынены, а ў 1913 — 1915 і затым у 2007 г. адноўлены ля Гнесічаў.
Найноўшы час
З 25 сакавіка 1918 года вёска — у абвешчанай БНР; з 1 студзеня 1919 — у ССРБ, з 27 лютага 1919 — у ССРЛБ. Пасля савецка-польскай вайны паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. — у Польшчы, у Нягневіцкай гміне Навагрудскага павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 у Лаўрышаўскім сельсавеце Любчанскага, з 1956 — Навагрудскага раёнаў. З 1959 у Шчорсаўскім сельсавеце. У складзе калгаса «Звязда» імя 50-годдзя СССР. Працавалі пачатковая школа, магазін.
Remove ads
Сучасныя звесткі
У вёсцы дзейнічаюць (станам на 2015 год):
- крама тавараў паўсядзённага попыту «Родны кут»
- гасцініцы «Гасціны двор» і «Манастырская сядзіба» Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра
Насельніцтва
- 2010 год — 137 жыхароў
- 2008 — 86 двароў, 140 жых.
- 1999 — 208 жых.
Славутасці
- стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, 4-е — 2-е тыс. да н. э., дзяржаўны шыфр 413В000447 — у 200 м ад правага берагу р. Нёман, у лесе каля манастыра (з навакольнай мясцовасці не вылучаецца) -
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000447; - помнік прп. Елісею Лаўрышаўскаму — у двары манастыра;
- брацкая магіла расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў час І-ай сусветнай вайны — па правы бок ад р. Нёман, у лесе каля манастыра.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Баляслаў Іосіфавіч Мацкевіч (1928—2014) — вучоны-медык у галіне дзіцячай хірургіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, арганізатар выкладання дзіцячай хірургіі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце[6].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
