Чулым (прыток Обі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чулым (прыток Обі)
Remove ads

Чулы́м[1] (руск.: Чулы́м[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Сібіры, у Рэспубліцы Хакасія, Краснаярскім краі і Томскай вобласці, правы прыток ракі Об (басейн Карскага мора).

Хуткія факты Чулым, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 1799 км, плошча вадазборнага басейна 134 тыс. км². Сярэдні расход вады у ніжнім цячэнні складае 785[3] м³/c, сярэдні шматгадовы сцёк 24,775[3] км³/год. Утвараецца зліццём рэк Белы Іюс і Чорны Іюс, вытокі якіх знаходзяцца на Кузнецкім Алатау. У вярхоўі (да горада Ачынск) рака мае горны характар. Ніжэй працякае па Чулыма-Енісейскай раўніне, дзе рэчышча звілістае, месцамі дзеліцца на рукавы. Упадае ў раку Об за 2542 км ад яе вусця[4]. У ніжнім цячэнні шырыня поймы ракі дасягае 10[3] км, рэчышча — да 1200[3] м. У жыўленні ракі пераважае снегавое. Замярзае Чулым у пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Рака суднаходная на адлегласці 897 км ад вусця[4].

Thumb
Басейн Чулыма

Прытокі: Танга, Кузурба (Кашурыха), Кызынджуль, Тумна (Малая Тумна), Жура, Балахта (Балахта 1-я), Сыр, Кызылка (Кізілка), Бярозавая (Бярозаўка), Агата, Барсук, Таможанка, Амала (Баброўка), Балахтон (Балахтонка), Чымжуль, Барабанаўка, Ададым, Ельнік, Туцюл, Ітака, Біцятка, Мазулька, Салыр, Салырка, Улуй, Вялікі Улуй, Кумырка, Ішымка, Камчала, Тунуй, Хазін, Аіндат, Чулка, Жужуй, Чыкча-Юс, Арбатур, Ашурга, Муны, Туйла, Арбагач, Кія, Яя, Алтарык, Тазырбак, Захаркіна, Анга, Сайга, Лай, Юрмет, Хар, Пуданга і іншыя рэкі і ручаі[4].

Гарады на рацэ: Назарава, Ачынск, Асіна.

У сярэднім і ніжнім цячэнні пражывае невялікі цюркскі этнас чулымцы.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 489. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
  3. Река ЧУЛЫМ (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads