Чыжэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чыжэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жабін.

Хуткія факты Чыжэвіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чыжэвічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 8 жніўня 1959 года ўтвораны рабочы пасёлак Салігорск, у яго склад пералічана вёска Вішнёўка[1]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 23 лютага 1978 года пасёлак Пакроўка ўключаны ў склад Салігорска[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучаны часткі скасаваных Чапялёўскага (вёскі Бранчыцы, Глядкі, Куляшы, Шабунькі) і Пагосцкага сельсаветаў (вёскі Залессе, Застарынне, Кутнева, Мяцявічы, Пагост 1, Пагост 2, Сяльцо)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 1250 чалавек[4], з іх 90,8 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 2319 чалавек[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 8 жніўня 1959 г. № 187 Аб утварэнні на тэрыторыі Старобінскага раёна Мінскай вобласці рабочага пасёлка Салігорск // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 9.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 23 лютага 1978 г. №1810-IX Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Салігорска пасёлка Пакроўка Чыжэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 6 (1560)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads