Чылоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чылоў (азерб.: Çilov) — востраў у Каспійскім моры. Уваходзіць у склад Азербайджана. Плошча — 12,3 км². Насельніцтва (2020 г.) — 1703 чалавекі.
Remove ads
Геаграфія
Востраў Чылоў знаходзіцца за 15,3 км ад усходняга берага Апшэронскага паўвострава. Утварыўся ў выніку ваганняў Каспійскага мора. У нашы дні яго плошча дасягае 12,3 км². Паверхня пясчана-камяністая. Найвышэйшы пункт дасягае 8 м. Крыніц пітной вады няма. Каля вострава вядзецца здабыча нафты.
Клімат мяккі засушлівы. На востраве створаны штучныя насаджэнні дрэў і хмызнякоў.
Гісторыя
Востраў Чылоў здаўна наведваўся гандлярамі і рыбакамі. Пра гэта сведчаць знаходкі старажытных манет. Персы называлі яго Роніс, рускія — Жылой, азербайджанцы — Шахілан і Чылоў. У 1763 г. востраў быў узгаданы ў апісанні Каспійскага мора, зробленага расійскім географам Ф. Саймонавым. Ён паведамляў, што Чылоў быў бязлюдным, аднак на ім калісьці спыняўся Сцяпан Разін.
У XX ст. на востраве і каля яго пачалася здабыча нафты. У 1948 г. на ім было створана аднайменнае паселішча гарадскога тыпу. Нафтавікі з Чылова абслугоўваюць не толькі мясцовыя, але і іншыя нафтавыя платформы ў Каспійскім моры. Высоўваюцца планы стварэння турыстычнай зоны.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads