Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў (кірг.: Чыңгыз Төрөкулович Айтматов; 12 снежня 1928, сяло Шэкер, Кіргізская АССР, РСФСР, СССР — 10 чэрвеня 2008, Нюрнберг, Баварыя, Германія) — кіргізскі празаік , які пісаў на кіргізскай і рускай мовах. Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968). Акадэмік АН Кіргізскай ССР (1974). Герой Сацыялістычнай Працы (1978).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Кіргізскі сельскагаспадарчы інстытут у 1953 годзе. Член КПСС з 1959 года. У 1965-86 гадах старшыня праўлення кінематаграфістаў Кыргызстана, з 1986 — Саюза пісьменнікаў Кыргызстана; адначасова з 1988 галоўны рэдактар часопіса «Иностранная литература». 3 1990 на дыпламатычнай службе.
Творчасць
Вострыя этычныя і сацыяльныя праблемы сучаснасці, прасторавыя карціны дыялектычнай узаемасувязі свету і чалавека ўздымае ў аповесцях «Твар у твар» (1957), «Джаміля» (1958), «Таполька мая ў чырвонай касынцы», «Вярблюджае вока», «Першы настаўнік» (усе 1961), «Матчына поле» (1963), «Бывай, Гюльсары» (1966), «Белы параход» (1970), «Рабы сабака, які бяжыць уздоўж мора» (1977); у раманах «I вякуе дзень даўжэй за век» (асобнае выданне пад назвай «Буранны паўстанак», 1980), «Плаха» (1986), «Божая маці ў снягах» (1988). У творах спалучае псіхалагічны аналіз з традыцыямі фальклору, міфічнай вобразнасцю, імкнецца да жанру прытчы.
Амаль усе яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы Ч. Айтматава перакладалі І. Сакалоўскі, С. Міхальчук, М. Стральцоў.
Remove ads
Памяць
29 мая 2018 г. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прысвоіў парку ў межах вуліцы Пляханава, вуліцы Ванеева, вуліцы Яна Райніса імя Чынгіза Айтматава[6].
Прэміі і ўзнагарды
- Ленінская прэмія (1963).
- Дзяржаўныя прэміі СССР (1968, 1977, 1983).
- Літаратурная прэмія «Этрурыя» (Італія, 1980).
- Міжнародная прэмія імя Дж. Нэру (1985).
Выбраная бібліяграфія
- Собрание сочинений. Т. 1—3. М., 1982—84.
Беларускія пераклады
- Джаміля. Мн., 1962.
- Бывай, Гюльсары! Мн., 1971.
- Першы настаўнік. Мн., 1974.
- Буранны паўстанак: I вякуе дзень даўжэй за век. Мн., 1987.
Зноскі
- Chingiz Aytmatov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Чингиз Айтматов // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 30. — ISBN 978-2-221-06888-5
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118501259 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads