Чысцік аднагадовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чысцік аднагадовы[1] (Stáchys ánnua) — від аднагадовых травяністых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Насенне ўтрымлівае да 37 % эфірнага алею.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Малой Азіі, Заходняй Сібіры. Натуралізаваўся паўсюдна[2].
Расце на пакладах, як пустазельнае на палях, агародах.
Батанічнае апісанне
Сцёблы простыя ці галінастыя, вышынёй 15-35 см, унізе часта голыя, уверсе коратка апушаныя, пад суквеццем густа апушаныя.
Ніжняе лісце даўгавата-яйкападобнае, у аснаванні клінаватыя, гародчатыя; верхняе — ланцэтнае, вострае, пілаватае, сядзячае.
Суквецце доўгае, каласападобнае, дзве—тры ніжнія калатоўкі расстаўленыя, верхнія збліжаныя; чашачка трохі валасістая, зубцы трохкутна-ланцэтныя, сагнутыя; вяночак бялёса-жоўты, у два разы даўжэй чашачкі, верхняя губа круглявая.
Плод — арэшак шырока-яйкападобны, тупатрохгранны, дробна-ячэісты.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
З канца чэрвеня па жнівень меданосныя пчолы бяруць з кветак чысціка аднагадовага бескаляровы нектар. Кожная расліна падчас цвіцення пры спрыяльных пагодных умовах можа даць да 0,5 г нектара[3].
Класіфікацыя
Від Чысцік аднагадовы ўваходзіць у род Чысцік (Stachys) падсямейства Lamioideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткавыя (Lamiales).
яшчэ около 20 семейств (па Сістэме APG II) | яшчэ каля 35 родаў | |||||||||||||||
парадак Ясноткакветкавыя | падсямейства Lamioideae | від Чысцік аднагадовы | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Ясноткавыя | род Чысцік| | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 падсямействаў | яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||||
Сінонімы
- Betonica annua L.
- Betonica annua var. glabra L.
- Betonica annua var. hirsuta L.
- Olisia annua (L.) Fourr.
- Olisia delphinensis Fourr.
- Prasium stachydium E.H.L.Krause
- Sideritis trinervia Gilib.
- Stachys adenocalyx K.Koch
- Stachys annua subsp. annua
- Stachys annua var. maxima K.Koch
- Stachys betonica Crantz
- Stachys micrantha K.Koch
- Stachys neglecta Klok. ex Kossko — Чысцік непрыкметны[4]
- Stachys nervosa Gaterau
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
- Паводле сайта GRIN (гл. карку расліны).
- Абрикосов Х. Н. и др. Чистец // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 399. Архівавана 7 студзеня 2012.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads