Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2012

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2012
Remove ads

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 (англ.: 2012 UK Championship, таксама вядомы як 2012 williamhill.com UK Championship — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 9 снежня 2012 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 36-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £637,500, з якіх £125,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Пераможца леташняга турніру, Джад Трамп, прайграў у першым жа матчы Марку Джойсу — 5:6. У фінальным матчы Марк Сэлбі гуляў супраць Шона Мёрфі. Гэта быў першы фінал чэмпіянатаў Вялікабрытаніі, у якім сустракаліся два англічаніны з 1992 года, калі тытул разыгрывалі Джымі Уайт і Джон Пэрат.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які выйграў чатыры партыі запар пры ліку 6:6 у фінальным матчы і пакінуў за сабой паядынак з лікам 10:6. На сваім шляху да тытула 29-гадовы англічанін перайграў валійцаў 21-гадовага Майкла Уайта (6:3) і Раяна Дэя (6:4), аўстралійца Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:4), Марка Дэвіса ў паўфінальным матчы (9:4) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (10:6). Такім чынам, Сэлбі выйграў свой дзявяты прафесійны і трэці рэйтынгавы турнір, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля Пол Хантэр Класік). Апроч таго, ён стаў дванаццатым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс, а таксама вярнуў сабе першы радок рэйтынгу, абышоўшы па ачках Джада Трампа.

Remove ads

Турнір

Thumb
Barbican Centre — месца праведзення чэмпіянату Вялікабрытаніі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 года стаў 36-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе з таго часу штогод праходзіць у Barbican Centre.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.

Remove ads

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і найбуйнейшы турнір у Кітаі — International Championship. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.

Больш інфармацыі Дасягненне, Ачкі ...
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Remove ads

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 6 перамог
Другі раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
48  Сцяг Англіі Марк Джойс 6  
  48  Сцяг Англіі Марк Джойс 2  
  14  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 6  
14  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 6
47  Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 2  
  14  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 6  
  9  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 4  
9  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 6  
40  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 2  
  9  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 6
  7  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4  
7  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 6
31  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 2  
  14  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 8  
  4  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9  
6  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3  
30  Сцяг Англіі Марк Кінг 6  
  30  Сцяг Англіі Марк Кінг 4
  70  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 6  
11  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5
70  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 6  
  70  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 5
  4  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6  
12  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 6  
18  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 5  
  12  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 2
  4  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6  
4  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6
26  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 3  
4  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 10
3  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 6  
28  Сцяг Англіі Майкл Холт 3  
  3  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
  16  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 6  
16  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 6
62  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 1  
  16  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 6  
  13  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4  
13  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 6  
23  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1  
  13  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 6
  22  Сцяг Ганконга Марка Фу 4  
8  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 3
22  Сцяг Ганконга Марка Фу 6  
  16  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 4
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 9  
5  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6  
25  Сцяг Англіі Том Форд 1  
  5  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6
  15  Сцяг Англіі Бары Хокінс 2  
15  Сцяг Англіі Бары Хокінс 6
35  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 4  
  5  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6  
10  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4  
20  Сцяг Уэльса Раян Дэй 6  
  20  Сцяг Уэльса Раян Дэй 4
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6  
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6
36  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 3  
Remove ads

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads