Раян Дэй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раян Дэй
Remove ads

Раян Дэй (англ.: Ryan Day; нар. 23 сакавіка 1980, Панцікімер, графства Брыджэнд, Уэльс) — валійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца Рыга Мастэрс 2017 і адкрытага чэмпіянату Гібралтара 2018. Трохразовы чвэрцьфіналіст чэмпіянатаў свету (2008, 2009, 2012) і былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу (2009/2010). З 2006 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з сезона 2007/2008 да сезона 2009/2010 нязменна ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Хуткія факты Дата нараджэння:, Месца нараджэння: ...

Стаў прафесіяналам у 1998 годзе ва ўзросце 18 гадоў, а ў 1999 годзе ўпершыню трапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру. У 2001 годзе выйграў свой адзіны прафесійны турнір Benson & Hedges Championship, які дазволіў яму здзейсніць дэбют на турніры Мастэрс, а ў 2004 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, пасля чаго ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў наступным годзе. У 2007 годзе выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на кубку Мальты, дзе саступіў Шону Мёрфі (4:9), а ў наступным сезоне ўпершыню ўвайшоў у топ-16 рэйтынгу, а таксама дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс, дзе прайграў Дамініку Дэйлу (6:10), паўфіналу адкрытага чэмпіянату Кітая і свайго першага чвэрцьфіналу на чэмпіянаце свету. У сезоне 2008/2009 выйшаў у свой трэці фінал рэйтынгавага спаборніцтва на Гран-пры, дзе быў пераможаны Джонам Хігінсам (7:9), і зноў дайшоў да паўфінальнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая і чвэрцьфіналу сусветнага першынства, а ў наступным сезоне падняўся на найвышэйшае для сябе шостае месца ў рэйтынгу і адзіны раз у кар’еры дайшоў да чвэрцьфіналу на Мастэрс. У 2012 годзе ў трэці раз выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю чэмпіянату свету, а ў 2014 годзе дайшоў да шостага ў кар’еры рэйтынгавага паўфіналу на German Masters. У сезоне 2016/2017 дайшоў да чацвёртага рэйтынгавага фіналу на Сусветным Гран-пры, дзе саступіў Бары Хокінсу (7:10) і да восьмага рэйтынгавага паўфіналу на адкрытым чэмпіянаце Гібралтара, пасля чаго вярнуў сабе месца ў топ-16 рэйтынгу, якое страціў у 2010 годзе. У сезоне 2017/2018 здабыў свае першыя рэйтынгавыя тытулы на Рыга Мастэрс і адкрытым чэмпіянаце Гібралтара ва ўзросце 37 гадоў. На чэмпіянаце Вялікабрытаніі не праходзіў далей за стадыю 1/8 фіналу.

У агульнай колькасці займаў шосты радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. Апроч рэйтынгавых дасягненняў і перамогі на Benson & Hedges Championship быў у фінале нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Балгарыі ў 2015 годзе і ў фінале Championship League у 2017 годзе, а таксама перамог на запрашальным Румынскім Мастэрсе 2018 года. У 2017 годзе разам з Маркам Уільямсам прадстаўляў зборную Уэльса на кубку свету. За прафесійную кар’еру аформіў больш за 300 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-20 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-30 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. У 2014 годзе выканаў свой адзіны максімальны брэйк.

Remove ads

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 6 (2 перамогі, 4 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (2:4)


Больш інфармацыі №, Вынік ...

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)

Больш інфармацыі №, Вынік ...

Прафесійныя снукерныя турніры: 11 (4 перамогі, 7 паразаў)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (2:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:1)
Нярэйтынгавыя турніры (2:2)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)


Больш інфармацыі Вынік, ПДВ ...

Кваліфікацыйныя туры: 2 (2 паразы)

Больш інфармацыі Вынік, ПДВ ...

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 3 (3 перамогі)

Больш інфармацыі Вынік, ПДВ ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads