Сцюарт Бінэм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцю́арт Бі́нэм (англ.: Stuart Bingham; нар. 21 мая 1976, Базілдан, графства Эсэкс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2015 года і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2011 года нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1995 годзе, а дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1999 года, дзе здолеў дайсці да 1/4 фіналу. У 2000 годзе ўпершыню патрапіў на чэмпіянат свету, дайшоўшы да 1/8 фіналу, а ў сезоне 2005/2006 дайшоў да чвэрцьфіналаў на Гран-пры і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а таксама перамог на кваліфікацыйным турніры да Мастэрс, што дазволіла яму дэбютаваць на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, пасля чаго ўпершыню ўвайшоў у топ-32 і абараніў тытул кваліфікацыі да Мастэрс у наступным сезоне. У пачатку сезона 2011/2012, толькі ва ўзросце 35 гадоў, атрымаў першую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і пазней увайшоў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу. У сезоне 2012/2013 дайшоў да фіналаў Усі Класік і адкрытага чэмпіянату Уэльса, атрымаў перамогу ў апошнім розыгрышы прэм’ер-лігі і ў канцы сезона дэбютаваў у топ-8 рэйтынгу. У сезоне 2014/2015 выйграў другі рэйтынгавы тытул — Шанхай Мастэрс, а таксама сенсацыйна перамог на чэмпіянаце свету, адолеўшы фаварытаў Роні О’Салівана, Джада Трампа і Шона Мёрфі ў фінале і стаўшы самым узроставым чэмпіёнам свету з 1978 года. Пасля перамогі на першынстве свету падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў сусветным рэйтынгу, а ў 2017 годзе здабыў чацвёрты рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Уэльса.
Займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу амаль два гады. Апроч чатырох рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя турніры серыі PTC і 5 іншых прафесійных турніраў, у тым ліку Прэм’ер-лігу 2012 года. У 2015 годзе разам з Маркам Сэлбі прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету. За сваю кар’еру аформіў больш за 350 соценных серый і ўваходзіць у топ-15 самых серыйных гульцоў у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі, уваходзячы ў топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю максімумаў.
Remove ads
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы)
Легенда |
Чэмпіянат свету (1:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (3:4) |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 4 (4 перамогі)
Прафесійныя снукерныя турніры: 22 (13 перамог, 9 паразаў)
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (4:4) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (4:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (5:4) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1) |
- Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 2 (2 паразы)
Кваліфікацыйныя туры: 1 (1 перамога)
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 2 (2 перамогі)
Remove ads
Выступы за нацыянальную зборную
Кубак свету (9 перамог, 6 паразаў)
Remove ads
Зноскі
- https://www.wst.tv/players/ac932300-dacb-4e91-803b-99a03fa20853 Праверана 2 чэрвеня 2025.
- https://stuartbingham.com/pottedhistory/ Праверана 2 чэрвеня 2025.
- https://snookerpro.de/spieler/stuart-bingham/ Праверана 2 чэрвеня 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads