Замастоцкі сельсавет (Віцебскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Замасто́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Замасточча.

Хуткія факты Замастоцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чэрніцкі сельсавет у складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Чэрніца. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Замасточча, сельсавет перайменаваны ў Замастоцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Багушэўскага раёна БССР. 8 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Пліскага сельсавета Бешанковіцкага раёна перададзена вёска Царкавішча[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шапечынскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чэрніца, Гаравыя, Замасточча, Лядзенкі, Лядзішча, Ляхі, Саўчанкі, Скрыдлева, Слабада, Стрыганцы, Уладзіміраўка, Чарнецкі Мох і Шылкі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads