Чэцверць
возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэ́цверць — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне Мядзелкі, каля вёскі Падаляны.
Плошча паверхні 0,46 км². Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,8 км, найбольшая глыбіня 7,7 м, сярэдняя — 2,6 м. Плошча вадазбору 8,24 км². Аб'ём вады 1,19 млн. м³.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы вышынёй 10—16 м, стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі стромкія. Паўвостравам возера падзелена на заходні (мелкаводны) і ўсходні (больш глыбокі) плёсы. Дно пясчанае да глыбіні 1—2 м. На большых глыбінях гумусаваная гліна.
Возера эўтрофнае, сцёкавае. Упадаюць некалькі ручаёў і выцякае ручай у возера Світа.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Remove ads
Літаратура
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007
- Грыбаедаў В. В. Чэцверць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
- Возера Чэцверць Архівавана 15 сакавіка 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads