Шаля

горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шаляmap
Remove ads

Шаля (славацк.: Šaľa, ням.: Schelle, венг.: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славакіі на рацэ Ваг.

Хуткія факты Шаля, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Горад размешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Нове-Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[1].

Гісторыя

Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бела IV надаў Шалі гарадскія правы.

XVIXVII стагоддзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагоддзі тут будуецца крэпасць. У XVIII стагоддзі Шаля пачынае развівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапештам паскорыла развіццё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславакіі, за выняткам перыяду 19381945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Венгрыі.

Цяпер Шаля — раённы цэнтр Нітранскага края.

Remove ads

Дэмаграфія

Больш інфармацыі Год, Колькасць людзей ...
Больш інфармацыі Год, Колькасць людзей ...

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72 % — славакі, 17,88 % — венгры, 0,48 % — чэхі і 0,40 % — цыганы[3].

Рэлігійны склад: 66,63 % — рыма-каталікі, 23,62 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 4,00 % — лютэране[3].

Славутасці

  • Касцёл Св. Маргіты
  • Замак сям’і Турзо

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  2. Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (16 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads