Дурнап’ян звычайны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дурнап’ян звычайны
Remove ads

Дурнап’ян звычайны[1][2], дурнап’ян смярдзючы[2] (Datúra stramónium) — распаўсюджаны ў Еўропе від травяністых раслін роду Дурнап’ян сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Дурнап’ян звычайны, дурнап’ян смярдзючы, дурац, дурмап’ян, шалей, шалянец[3], бялун, чортаў агурэчнік[4], дурап’ян[1], дурман[5], растроп[6][7], дурнап’ян[8].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна 0,5—1 м вышынёй.

Сцябло голае, прамастойнае, траіставілагалінастае. Лісце чаргаванае, яйкападобна-завостранае, даўжынёй да 15 см, шырынёй да 10 см, голае, зверху цёмна-зялёнага колеру, знізу крыху святлейшае. Галоўная жылка і бакавыя жылкі першага парадку бялёсыя, моцна выступаюць знізу.

Кветкі адзіночныя, буйныя. Вянцы белыя, варонкападобныя. Кубачак даўгатрубчаты, пяцігранны, пяцізубчасты.

Remove ads

Значэнне

Расліна з’яўляецца атрутнай (алкалоіды гісцыямін і скапаламін[2][9][10]). Лекавая расліна (антыспазматычны і заспакаяльны сродак)[2]. З насення атрымліваюць атрапін[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927
  8. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929
  9. Сергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads