Альберт фон Шаміса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альберт фон Шаміса
Remove ads

Адэльберт фон Шаміса (Adelbert von Chamisso; 30 студзеня 1781, Шампань, Францыя — 21 жніўня 1838) — нямецкі пісьменнік, вучоны-прыродазнавец.

Хуткія факты Альберт фон Шаміса, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

У 1812—15 вывучаў медыцыну, батаніку, заалогію ў Берлінскім універсітэце. У 1815—18 як натураліст прыняў удзел у расійскай кругасветнай экспедыцыі.

Творчасць

У фантастычнай аповесці «Незвычайная гісторью Петэра Шлеміля» (1814) выказаны рамантычны пратэст супраць адчужанасці асобы ў несправядлівым грамадстве і згубнага ўплыву золата на чалавечы лёс. Паэзія А. фон Шаміса вызначаецца дэмакратычнай накіраванасцю (вершы «Замак Банкур», «Інвалід у вар’яцкім доме»), простай і эмацыянальна выразнай формай, блізкай да традыцыі нямецкай народнай песні (лірычны цыкл «Песні і абразкі жыцця», 1830; цыкл балад «Нямецкія народныя паданні», 1838). Тэма вызваленчай барацьбы, вобразы грэчаскіх, іспанскіх, рускіх, польскіх патрыётаў у цыклах «Вандраванні» (1830), «Выгааннікі» (1831). Перакладаў з французскай, іспанскай, дацкай, рускай моў. Яго лірычны цыкл «Каханне і жыццё жанчыны» (1830) паклаў на музыку Р. Шуман.

Аўтар кнігі «Падарожжа вакол свету на караблі „Рурык“» (1834—36).

Remove ads

Беларускія пераклады

Асобныя вершы на беларускую мову пераклалі Аляксей Зарыцкі, Уладзімір Папковіч[4], Лявон Баршчэўскі[5].

• у кн.: Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму. Мн., 1989.

Зноскі

1. Михайлов А. В. Шамиссо // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.

2. Chamisso, Adelbert von // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 825–826.

3. Babelio — 2007.

4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
5. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads