Шарль Азнавур

французскі спявак-шансанье From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарль Азнавур
Remove ads

Шарль Азнавур (фр.: Charles Aznavour, арм.: Շառլ Ազնավուր; 22 мая 1924, Парыж — 1 кастрычніка 2018) — французскі спявак-шансанье, аўтар песень, акцёр армянскага паходжання, пасол Арменіі ў Швейцарыі. Сапраўднае імя — Шахнур Вагінак Азнавуран (арм.: Շահնուր Վաղինակ Ազնավուրյան).

Хуткія факты Шарль Азнавур, Асноўная інфармацыя ...

Часта сустракаецца крыху скажоны варыянт другога імя — Варынаг, з-за няслушнага французскага напісання — Varenagh. Быў адным з найпапулярных выканаўцаў у Францыі, а таксама далёка за яе межамі. З 5 мая 2009 года з’яўляўся паслом Арменіі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком краіны ў штаб-кватэры ААН.

Азнавур стварыў прыкладна 1000 песень, сыграў у 60 фільмах і прадаў больш за 100 млн дыскаў. Паводле сумеснага апытання часопіса «TIME» і CNN (1998), Азнавур прызнаны лепшым эстрадным выканаўцам XX стагоддзя. Пражываў у Швейцарыі, лічыў сябе армянінам і французам.

Remove ads

Біяграфія

Бацькі — армянскія імігранты Міхаэль Азнавуран[10][11] і Кнара Багдасаран[12][13] — праехаўшы праз Еўропу, затрымаліся ў Парыжы ў чаканні візы ў ЗША. Тут, у парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-дэ-Прэ, і нарадзіўся Шахнур[14] Вагінак[15] Азнавуран[10], таму сям’я вырашыла застацца ў Францыі. Бацька Шарля спяваў у рэстаранах, намагаўся займацца прадпрымальніцтвам, дзеля чаго заснаваў уласны каўказскі рэстаран «Le Caucase», аднак вымушаны быў зачыніць яго ў 1930 годзе.

Ужо з ранніх гадоў бацькі прывучалі Шарля да сцэны, і ў дзевяцігадовым узросце ён кінуў школу і пачаў выступаць пад сцэнічным імем «Азнавур». Спачатку выконваў ролі ў п’есах[16], у 1936 годзе дэбютаваў у кіно. Падчас Другой сусветнай вайны Шарль працягваў выступы ў акупаваным Парыжы, дзякуючы чаму мог гадаваць сям’ю (бацька пайшоў добраахвотнікам на фронт).

У 1944 пачаў супрацоўніцтва з акцёрам П’ерам Рашэ, з гэтага часу пачынаюцца яго першыя спробы напісання і выканання песень. У 1946 годзе яго выступленне пачула Эдзіт Піяф, якая запрасіла яго разам з Рашэ ў супольны тур па Францыі і ЗША[17]. У 1950 годзе, пасля таго, як П’ер Рашэ эміграваў у Канаду, Шарль пачаў выступаць сам пад псеўданімам Шарль Азнавур. У 1954 дабіўся першага поспеху як спявак, выканаўшы ў ЗША сваю песню «Маё жыццё».

Пасля выхаду на экраны фільма Франсуа Труфо «Страляйце ў піяніста» (1960), дзе Азнавур сыграў ролю піяніста кабарэ, ён стаў прызнаным і таленавітым кінаакцёрам.

У 1964 годзе ўпершыню выступіў з гастролямі ў Савецкім Саюзе. У 1970-я Азнавур меў пастаянныя выступы і замежныя гастролі. У 1973 годзе ў Лондане яго песня «Яна» была ўганараваная залатога, а пасля і платынавага дыску — узнагароды, якой ніколі дагэтуль не атрымлівалі французы.

Thumb
Помнік Шарлю Азнавуру ў Гюмры

Пасля Спітацкага землятрусу Азнавур заняўся дабрачыннай дзейнасцю дзеля дапамогі пацярпелым. У яго гонар названа плошча ў Ерэване, а ў найбольш пацярпелым ад землятрусу горадзе — Гюмры — пастаўлены помнік. Шарль Азнавур уваходзіць у Міжнародны савет павераных Фонду Арменіі, які сабраў больш за 150 млн долараў ЗША на гуманітарную дапамогу і аднаўленне інфраструктуры Арменіі. У 2004 годзе спявак атрымаў найвышэйшае званне Нацыянальныя героя, а ў 2008 — ганаровае грамадзянства Арменіі[18][19]. У 2011 годзе ў Ерэване быў адкрыты музей Шарля Азнавура.

Remove ads

Асабістае жыццё

Азнавур быў тройчы жанаты: з Мішленай Ругель (1946)[20], Эвелін Плесі (1956) і Уляй Тэрсель (1967). Меў шэсць дзяцей: Сэду і Шарля ад першага шлюбу; Патрыка ад другога; дзецям ад трэцяга шлюбу надаў рускія імёны Каця, Міша і Коля[21]. Пражывае ў швейцарскім Сен-Сульпі[22].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads