Шарль Бушар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарль Бушар
Remove ads

Шарль Бушар (англ.: Charles Bouchard, фр.: Charles Bouchard; нар. 1956, Шыкутымі, Квебек, Канада) — канадскі ваенны дзеяч.

Хуткія факты Шарль Бушар, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Па паходжанні з’яўляецца франкаканадцам.

Адукацыя

Скончыў штабную школу УС, Камандна-штабны каледж Сухапутных сіл, Стратэгічныя нацыянальныя курсы, Камбінаваныя камандныя курсы ВПС. Прайшоў праграму падрыхтоўкі кіраўнікоў вышэйшага звяна ў галіне нацыянальнай і міжнароднай бяспекі ў Гарвардскім універсітэце.

Бакалаўр палітычных навук Універсітэта Манітобы.

Ваенная служба

У 1974 годзе паступіў на службу ва Узброеныя сілы Канады.

У 1976 годзе скончыў авіяпадрыхтоўку і стаў пілотам верталёта.

Служыў на розных пасадах у 427-й тактычны верталётнай эскадрыллі (Антанарыа) і 403-й верталётнай вучэбнай аператыўнай эскадрыллі (Нью-Брансуік).

Камандаваў 444-й тактычны верталётнай эскадрылляй у Ларэ (Германія). Служыў у штабе ВПС у якасці старшага штабнога афіцэра тактычных верталётаў і намесніка начальніка штаба. Таксама служыў у якасці афіцэра штаба Нацыянальнай абароны, з’яўляўся намеснікам камандуючага кантынентальнай частцы ЗША НОРАД (Фларыда), камандуючым 1-й канадскай авіяцыйнай дывізіяй, камандуючым канадскім кампанентам НОРАД і аб’яднанымі сіламі паветранага кампанента, адказнага за аперацыі ВПС Канады.

З чэрвеня 2007 года — намеснік камандуючага камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі (НОРАД).

З 2009 года — намеснік камандуючага ў камандавання аб’яднаных сіламі НАТА ў Неапалі.

25 сакавіка 2011 года Міністр абароны Канады Пітэр Макей абвясціў, што камандаваць ваенным уварваннем НАТА ў Лівію будзе генерал-лейтэнант Шарль Бушар[1].

У красавіку 2012 года Бушар сышоў з канадскіх узброеных сіл[2].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. "Lockheed Martin names former RCAF commander as Canada head". The Globe & Mail. 24 September 2013. Праверана 25 September 2013.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads