Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор
Remove ads

Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор[8] (фр.: Charles Maurice de Talleyrand-Périgord; 2 лютага 1754(1754-02-02)[1][2] ці 13 лютага 1754(1754-02-13)[3], Парыж, Каралеўства Францыя[2]17 мая 1839(1839-05-17)[1][4][…], Парыж, Ліпеньская манархія[2]) — французскі палітык і дыпламат, які займаў пасаду міністра замежных спраў пры трох рэжымах, пачынаючы з Дырэкторыі і канчаючы ўрадам Луі-Філіпа. Вядомы майстар палітычнай інтрыгі. Біскуп Ацёнскі (з 2 лістапада 1788 г па 13 красавіка 1791). Імя «Талейран» зрабілася ледзь не намінальным для пазначэння хітрасці, спрыту і беспрынцыповасці.

Хуткія факты Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор, дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] ...
Remove ads

Стары парадак

Талейран нарадзіўся 2 лютага 1754 года ў Парыжы, у шляхетнай, але небагатай арыстакратычнай сям’і Шарля Даніэля дэ Талейран-Перыгор (1734—1788). Продкі будучага дыпламата паходзілі ад Адальберта Перыгорскага, васала Гуга Капета. Дзядзька Талейрана, Аляксандр Анжалік дэ Талейран-Перыгор, быў у свой час архібіскупам Рэймскім, затым кардыналам і архібіскупам Парыжскім. Найшчасныя гады дзяцінства, па ўспамінах, Талейран правёў у сядзібе сваёй прабабкі, графіні Рашэшуар-Мантэмар, унучкі Кальбер.

Меркавана, траўма нагі перашкодзіла хлопчыку паступіць на вайсковую службу. Бацькі вырашылі скіраваць сына на царкоўную сцяжыну, верагодна, у надзеі зрабіць яго біскупам і захаваць пад уплывам сям’і Талейранаў біскупства Ацён. Шарль Марыс паступіў у калегію д’Аркур у Парыжы, затым вучыўся ў семінарыі Сен-Сюльпіс (1770—1773) і ў Сарбоне. Атрымаў ступень ліцэнцыята па тэалогіі. У 1779 годзе Талейран быў пасвечаны ў святары.

У 1780 годзе Талейран становіцца Генеральным агентам Галіканскай (французскай) царквы пры двары. На працягу пяці гадоў ён сумесна з Раймонам дэ Буажэлонам, архібіскупам Ахенскім, ведаў маёмасцю і фінансамі Галіканскай царквы. У 1788 годзе Талейран стаў біскупам Ацёнскім.

Remove ads

Зноскі

1. Charles, Maurice De Talleyrand-Périgord Prince De Bénévent / Assemblée nationale

2. Archivio Storico Ricordi — 1808.

3. Charles-Maurice Talleyrand-pÉrigord / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.

4. Godechot J. Charles-Maurice de Talleyrand, prince de Benevent // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

6. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 17 кастрычніка 2020.

7. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
8. Напісанне поўнага прозвішча і імя Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15., Мн., 2002, С.401.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads