Шарсцісты насарог

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарсцісты насарог
Remove ads

Шарсцісты насарог (Coelodonta antiquitatis) — вымерлае непарнапальцае млекакормячае сямейства насарогаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шарсцісты насарог быў буйнейшым за сучасных насарогаў (вышыня ў карку больш за 2 м) і пакрыты густой поўсцю. Цела масіўнае, з тлушчавым гарбом на шыі, на галаве два рогі: пярэдні на носе (даўжыня да 1 м), задні на лбе (значна карацейшы). Шарсцісты насарог разам з мамантамі жыў у тундры і лесатундры: харчаваўся травой, ігліцай, хмызнякамі і маладымі парасткамі дрэў. Шарсцісты насарог быў распаўсюджаны ў познім плейстацэне па ўсёй Еўропе (акрамя крайняга Поўдня) і Паўночнай Азіі. У шматгадовамерзлых горных пародах Усходняй Сібіры знаходзяць косці і нават трупы шарсцістых насарогаў, пакрытыя цёмна-карычневай поўсцю. Два трупы (без валасоў) знойдзены ў Заходняй Украіне ў гліністых пясках, прасякнутых нафтай. Чалавек старажытнага каменнага веку паляваў на шарсцістых насарогаў; захаваліся наскальныя малюнкі шарсцістых насарогаў. Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads