Фанеразой

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фанеразой
Remove ads

Фанеразой, фанеразойская эонатэма — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў агульнай стратыграфічнай шкалы, якое ахоплівае сукупнасць утварэнняў Зямлі, што залягаюць вышэй парод пратэразою.

Хуткія факты Фанеразой, МФА ...

Тэрмін «фанеразой» прапанаваў амерыканскі геолаг Дж. Чэдвік у 1930 г. Уключае палеазойскую, мезазойскую і кайназойскую эратэмы. У геахраналагічнай шкале адпавядае эону і 3 аднайменным эрам. Працягласць 540 млн г. Для фанеразою характэрна рэзкая дыферэнцыяцыя эндагенных і экзагенных геалагічных працэсаў, што праявілася ў блокавай будове літасферы і рухах літасферных пліт, павелічэнне платформавых структур, фарміраванні акіянаў і кантынентаў. У фанеразоі з’явіліся шкілетныя жывёлы, пашыраліся расліны на сушы, развівалася біясфера, адбыліся змены ў атмасферы, утвараліся арганагенныя пароды і біягенныя карысныя выкапні. Паводле этапаў развіцця арганізмаў свету для фанеразою складзены дэталёвыя стратыграфічная і геахраналагічная шкалы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads