Шаруха

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шаруха
Remove ads

Шару́ха, дуплянка шэрая, млечнік звілісты (Lactarius flexuosus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Шапка дыяметрам 5—10 (15) см, пукатая, потым лейкападобная, з хвалістым краем, слізістая, гладкая, з ледзь прыкметнымі канцэнтрычнымі зонамі, іржава-лілова-шэрая. Мякаць белая, шчыльная, з едкім млечным сокам, які на паветры не мяняе колеру. Пласцінкі прырослыя, зыходныя, патоўшчаныя, светла-жоўта-вохрыстыя. Ножка цыліндрычная, шчыльная, потым полая, аднаго колеру з шапкай. Споры шарападобныя, бародаўчатыя.

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца з ліпеня па верасень у лісцевых і мяшаных лясах.

Ядомы грыб.

Remove ads

Літаратура

  • Шаруха // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Шаруха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 571. — 864 с. 150 000 экз. ISBN 5-85270-002-9.
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 171. — 192 с. 60 000 экз.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads