Шаўрон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шаўрон
Remove ads

Шаўрон (фр.: chevron — «кроква») — нашыўкі рознай формы з галуну, тасьмы або шнура на розных частках вайсковага абмундзіравання (часцей на левым рукаве); адзін са знакаў адрознення ў многіх арміях свету. Выкарыстоўваецца таксама для абазначэння колькасці гадоў службы, навучання курсантаў у ваенных навучальных установах, раненняў і інш[1].

Thumb
Размяшчэнне шаўрона на палявой форме вайскоўцаў ЗША.
Remove ads

Гісторыя

Кроква, як адна з асноўных геральдычных фігур, выкарыстоўваецца ў шляхецкай і гарадской геральдыцы. Ужо з сярэднявечча кроква (шаўрон) была лёгка пазнавальным ганаровым сімвалам. Магчыма, менавіта таму ў 1777 годзе французскія салдаты пачалі насіць шаўроны з тканіны на рукавах сваёй формы для пазначэння працягласці службы салдат і падафіцэраў[2]. Шаўроны нашываліся на левы рукаў вышэй локця, адзін над адным: адзін шаўрон — для тых, хто праслужыў дзесяць і больш гадоў, два шаўроны — пятнаццаць і больш гадоў, тры шаўроны — дваццаць і больш гадоў.

У палках французскай арміі, мундзіры якіх мелі завостраныя абшлагі, шаўронамі таксама пазначаліся падафіцэрскія званні капралаў і сяржантаў. У палках, дзе выкарыстоўвалася гусарская форма, шаўроны таксама пазначалі афіцэрскія званні.

Падчас напалеонаўскіх войнаў шаўроны былі ўведзены як у арміях краін, залежных ад Францыі, так і ў краінах антыфранцузскай кааліцыі і іх калоніях.

У 1803 годзе ў брытанскай арміі пачалі выкарыстоўваць шаўроны наканечнікамі ўніз як знакі адрознення ніжніх чыноў[3].

У 1817 годзе Сільванус Тэер, начальнік Вайсковай акадэміі ЗША ў Вэст-Пойнце, упершыню выкарыстаў шаўроны для пазначэння звання курсантаў[2]. Адтуль яны распаўсюдзіліся на астатнюю армію і марскую пяхоту.

У арміях шаўроны носяць на рукавах або пагонах форменнага адзення салдат, курсантаў, сяржантаў, унтэрафіцэраў — для абазначэння вайсковых званняў і колькасці гадоў службы для вайскоўцаў, якія праходзяць службу па кантракце.

Узоры шаўронаў

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads