Шаўры

вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шаўрыmap
Remove ads

Шаўры́[1] (трансліт.: Šaŭry, руск.: Шавры) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сядзіба Нарбутаў на малюнку Напалеона Орды, 1877

Вядома з другой паловы XIX ст., уласнасць Нарбутаў. Побач з вёскай існаваў маёнтак (фальварак).

У 1889 годзе ў краязнаўчым часопісе «Wisła» быў апублікаваны нарыс Біруты «Дажынкі на Літве» з апісаннем жніўнага абраду з песнямі ў в. Шаўры.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года тэрыторыя акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 5 кастрычніка 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета[2].

Remove ads

Славутасці

Thumb
Пахаванні Остык-Нарбутаў, у тым ліку магілы жонкі Тэадора Нарбута — Крысціны з Садоўскіх і іх сына Баляслава (1845—1889)
  • Мемарыяльны камень удзельнікам паўстання 1863-64 гг.
  • Сядзіба
  • Сямейны могільнік роду Остык-Нарбутаў.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads