Чэхскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэ́хскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Чэхі.

Хуткія факты Чэхскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Швяйлянскі сельсавет у складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Швяйляны. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэхі, сельсавет перайменаваны ў Чэхскі[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гозскага сельсавета (3 населеныя пункты: Бабраўнікі, Грэбалы і Карлаўшчызна)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 снежня 1962 года Астравецкі раён скасаваны. 26 снежня 1962 года скасаваны Чэхскі сельсавет, яго тэрыторыя далучана да Варнянскага сельсавета Ашмянскага раёна (14 населеных пунктаў: Авены, Бабраўнікі, Валейкуны, Газа, Грэбалы, Загазь, Карлаўшчызна, Мацкелы, Мельнікі, Мясляны, Побалі, Рудзішкі, Сасанішкі і Шульнікі) і Гервяцкага сельсавета Смаргонскага раёна (13 населеных пунктаў: Вашкуны, Вялікія Яцыны, Гродзі, Зяленка, Кірэлі, Малыя Яцыны, Малюта, Палесціна, Польці, Сакалойці, Чэхі, Шацернікі і Швяйляны)[3].

26 чэрвеня 1965 года Чэхскі сельсавет утвораны зноў у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Чэхі ў складзе 33 населеных пунктаў: 12 населеных пунктаў (Вашкуны, Вялікія Яцыны, Гродзі, Зяленка, Кірэлі, Малыя Яцыны, Малюта, Палесціна, Сакалойці, Чэхі, Шацернікі і Швяйляны) Гервяцкага сельсавета і 21 населенага пункта (Авены, Бабраўнікі, Вада, Валейкуны, Газа, Гродзі, Грэбалы, Загазь, Зялёнка, Карлаўшчызна, Кудра, Лучка, Мацкелы, Мельнікі, Місляны, Навадрожкі, Нарэйшышкі, Побалі, Рудзішкі, Саснішкі і Шульнікі) Варнянскага сельсавета[4]. 27 студзеня 1975 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Міхалішкаўскага (15 населеных пунктаў: вёскі Авены, Валейкуны, Газа, Загазь, Мацкелы, Мельнікі, Місляны, Побалі, Рудзішкі, Шульнікі, хутары Вада, Зялёнка, Кудра, Навадрожкі і Сасанішкі) і Гервяцкага (13 населеных пунктаў: вёскі Вашкуны, Вялікія Яцыны, Гродзі, Кірэлі, Малыя Яцыны, Палесціна, Сакалойці, Чэхі, Шацернікі, Швяйляны, хутары Валейкуны, Зяленка і Малюта) сельсаветаў[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads