Шкавілаўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шка́вілаўка[1] (трансліт.: Škavilaŭka, руск.: Шкавиловка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Да скасавання прыгоннага права вёска адносілася да маёнтка Любін, уласнасць Пялікшы, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні[2]. На карце 1860 года пазначана як Калонія, было 5 двароў[3]. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час вайны непадалёк ад вёскі ва ўрочышчы Крыжыкі базіраваўся савецкі партызанскі атрад М. Джагарава (з 1943 года атрад «Камсамол») 1-й Мінскай партызанскай брыгады. У жніўні 1943 года і сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкіх карных аперацый вёску спальвалі, было забіта 11 жыхароў[4].

Пасля вайны вёска адноўлена.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1870 год — 53 жыхары мужчынскага полу
  • 1897 год — 27 двароў, 176 жыхароў
  • 1917 год — 31 двор, 176 жыхароў, усе беларусы[5]
  • 1960 год — 240 жыхароў
  • 1999 год — 68 жыхароў
  • 2010 год — 38 жыхароў
  • 2019 год — 35 жыхароў[6]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads