1-я Мінская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

1-я Мінская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага, Мінскага, Чэрвеньскага і Рудзенскага раёнаў. 3 ліпеня 1944 брыгада (1222 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў М. М. Джагарава (пазней «Камсамол», арганізаваны ў красавіку 1942), А. І. Дрантусава (потым імя Ф. П. Юрчанкі, арганізаваны ў маі 1942), У. А. Чармянёва (арганізаваны ў маі 1942), М. Ф. Калуцкага (арганізаваны ў снежні 1941, у снежні 1942 аб’яднаны з атрадам Чармянёва ў атрад імя Кірава). Пазней у саставе брыгады дзейнічала 10 атрадаў. З яе асабовага складу дадаткова былі сфарміраваны партызанскія брыгады імя Кірава і імя газеты «Правда». На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Юрчанкі (названы ў гонар камандзіра атрада Ф. П. Юрчанкі, які загінуў);
  • атрад «Камсамол»;
  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Чкалава.
Remove ads

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

  • І. В. Чэпелеў (загінуў);
  • Г. Н. Раманаў;
  • Е. А. Іваноў;
  • В. П. Сушкевіч

Начальнікі штаба

  • М. М. Джагараў;
  • К. П. Кулеш

Гісторыя

Партызаны ў студзені 1944 года на чыгунцы МінскАсіповічы падарвалі 19 эшалонаў, у «рэйкавай вайне» перабілі 1285 рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Ляды Смалявіцкага і Дукора Рудзенскага раёнаў. З часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Чэрвеня, Смілавіч, Рудзенска. 29 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года трымалі абарону на 18-кіламетровым участку.

Памяць

У 1975 годзе ў вёсцы Іванічы Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнік.

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads