Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — комплексны гісторыка-краязнаўчы музей у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вуліца Савецкая, 69[2].

Хуткія факты Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, Профіль ...

Музей адкрыты для наведвальнікаў штодня, праводзяцца экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі[2].

Музей падпарадкаваны аддзелу культуры Шклоўскага райвыканкама[1]. У склад раённага гісторыка-краязнаўчага музея ўваходзяць два філіялы: Дом-музей Пятра Алейнікава ў вёсцы Крывель і музей працоўнай і баявой славы «Сельгастэхніка» ў Шклове[2].

Remove ads

Гісторыя

Музей Заснаваны 27 чэрвеня 1990 года паводле рашэння № 6 Шклоўскага райвыканкама[1]. Станам на 2001 год асноўны фонд музея налічваў 1016 прадметаў. Агульная плошча будынка складала 226,3 м², з іх 170 м² займала экспазіцыйна-выставачная, а 25,2 м² — плошча пад захаванне фондаў[1].

Афіцыйнае адкрыццё адбылося толькі 1 верасня 2007 года[2].

Экспазіцыя музея

Пастаянная экспазіцыя «Шклоўшчына з найстаражытнейшых часоў да сучаснасці» мае 7 раздзелаў:

  • «Найстаражытнейшая гісторыя Шклоўшчыны»
  • «Сярэднявечная гісторыя горада». У раздзеле адлюстраваныя адметнасці, якія меў Шклоў, на працягу сваёй гісторыі ён тройчы змяняў месцазнаходжанне, на кожным этапе свайго развіцця меў.
  • «Шклоўскае мястэчка ў XIX стагоддзі»
  • «Шклоўшчына ў перыяд войнаў і ліхалеццяў пачатку XX стагоддзя»

зала пасляваеннай і сучаснай гісторыі Шклоўшчыны.

У экспазіцыі прадстаўлена матэрыяльная культура і гаспадарчая дзейнасць насельніцтва Шклоўшчыны. Выкарыстоўваюцца такія музейныя формы, як макеты, дыярамы, інсталяцыі. Экспазіцыйныя раздзелы суправаджаюцца падрабязнымі дакументамі і фотаздымкамі, асабістымі рэчамі і іншымі прадметамі.

Найстаражытнейшы і ўнікальны экспанат — зуб маманта (150 тыс. гадоў). Больш за 200 каштоўных прадметаў упрыгожваюць раздзел сярэднявечнай гісторыі. Сярод іх — нацельны крыжык XI ст., медальён XII ст., манеты XII—XIII стст., упрыгажэнні XI—XII стст., керамічныя вырабы XIV—XVII стст. Асобна вылучаецца калекцыя бязменаў, глінянага посуду, прадметаў працы і «мяккай этнаграфіі».

У вітрынах і на подыумах можна ўбачыць сімвалы савецкай эпохі, на стэндах — фотаздымкі вядомых землякоў: герояў Сацыялістычнай працы, артыстаў, палітычных дзеячаў, паэтаў і пісьменнікаў, педагогаў, вайскоўцаў і вучоных. Завяршаюць экспазіцыю матэрыялы па найноўшай гісторыі Шклова[2].

Remove ads

Фонды музея

Фонды складаюцца з 15 калекцый. Кожная з іх уключае як тыпавыя, так і ўнікальныя прадметы. Найбольш значная — археалагічная калекцыя[2].

Сярод унікальных экспанатаў: зуб маманта (150—120 тыс. гадоў да н. э.), фібула (Х ст.), падвеска-амулет у выглядзе коніка (XI—XII стст.), літы нацельны крыж (XII ст.), энкалпіён (XII—XIII стст.), гаршковая кафля з клеймам герба Полацкай зямлі «Дзіўны звер» (XVI ст.), медальён са святымі (XVII ст.) і іншыя[2].

Ёсць вялікая калекцыі баністыкі, нумізматыкі, фалерыстыкі. Сабрана калекцыя дакументаў 1918 г., надрукаваных на паперы фабрыкі «Спартак» у тыпаграфіі КЛАЗа[2].

Таксама прадстаўлена вялікая калекцыя фотадакументаў: фотаздымкі з салона Снытко (канец XIX — пачатак XX стст.), а таксама фота з асабістага архіва кінаакцёра П. М. Алейнікава[2].

Навуковая і астветніцкая дзейнасць

Музей даследуе гісторыю Шклоўшчыны ад старажытных часоў (археалогія) да сучаснасці. Асаблівая ўвага надаецца перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Археалагічныя калекцыі, якія налічваюць тысячы адзінак, дазваляюць рэканструяваць замкавую культуру Шклова XVI—XVII стст., ганчарную вытворчасць з эпохі Кіеўскай Русі і пазней[2].

Даследуюцца старонкі гісторыі яўрэйскай культуры Шклова XVIII—XIX стст., падзеі Першай сусветнай вайны, савецкі перыяд. Дзякуючы пошукаваму атраду «Мемарыял» па-новаму вывучаюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны (Дняпроўскі рубеж 1941 г., акупацыя, партызанскі рух)[2].

Музей займаецца даследаваннем матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна, арганізуе і выдае матэрыялы навукова-практычных канферэнцый і семінараў, а таксама ўдзельнічае ў міжнародных і абласных сустрэчах[2]. Традыцыйна ў музеі праводзяцца раённыя краязнаўчыя чытанні імя М. Ф. Ільюшэнкі, семінары і практыкумы[2].

Праводзяцца інтэрактыўныя музейныя заняткі для дзяцей: «Па слядах маманта», «Масленіца», «Светлае свята Калядаў», «Вітаем у музеі!», «У свеце грошай», «Эпоха Зорыча ў Шклове», «Сем шклоўскіх цудаў» і іншыя. Штогод для школьнікаў праводзяцца тэматычныя інтэлектуальныя гульні «Разумнікі і разумніцы: шклоўскі варыянт»[2]. Штогод 12 ліпеня у філіяле «Дом-музей П. Алейнікава» ў в. Крывель адзначаецца свята святых Пятра і Паўла[2].

На базе музея дзейнічаюць: Беларускае добраахвотнае грамадскае аб’яднанне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Шклоўшчыны; пошукавы атрад «Мемарыял»; навукова-творчае аб’яднанне «Ведай і любі свой край»[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads