Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — комплексны гісторыка-краязнаўчы музей у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вуліца Савецкая, 69[2].
Музей адкрыты для наведвальнікаў штодня, праводзяцца экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі[2].
Музей падпарадкаваны аддзелу культуры Шклоўскага райвыканкама[1]. У склад раённага гісторыка-краязнаўчага музея ўваходзяць два філіялы: Дом-музей Пятра Алейнікава ў вёсцы Крывель і музей працоўнай і баявой славы «Сельгастэхніка» ў Шклове[2].
Remove ads
Гісторыя
Музей Заснаваны 27 чэрвеня 1990 года паводле рашэння № 6 Шклоўскага райвыканкама[1]. Станам на 2001 год асноўны фонд музея налічваў 1016 прадметаў. Агульная плошча будынка складала 226,3 м², з іх 170 м² займала экспазіцыйна-выставачная, а 25,2 м² — плошча пад захаванне фондаў[1].
Экспазіцыя музея
Пастаянная экспазіцыя «Шклоўшчына з найстаражытнейшых часоў да сучаснасці» мае 7 раздзелаў:
- «Найстаражытнейшая гісторыя Шклоўшчыны»
- «Сярэднявечная гісторыя горада». У раздзеле адлюстраваныя адметнасці, якія меў Шклоў, на працягу сваёй гісторыі ён тройчы змяняў месцазнаходжанне, на кожным этапе свайго развіцця меў.
- «Эпоха Зорыча ў Шклове»
- «Шклоўскае мястэчка ў XIX стагоддзі»
- «Шклоўшчына ў перыяд войнаў і ліхалеццяў пачатку XX стагоддзя»
зала пасляваеннай і сучаснай гісторыі Шклоўшчыны.
У экспазіцыі прадстаўлена матэрыяльная культура і гаспадарчая дзейнасць насельніцтва Шклоўшчыны. Выкарыстоўваюцца такія музейныя формы, як макеты, дыярамы, інсталяцыі. Экспазіцыйныя раздзелы суправаджаюцца падрабязнымі дакументамі і фотаздымкамі, асабістымі рэчамі і іншымі прадметамі.
Найстаражытнейшы і ўнікальны экспанат — зуб маманта (150 тыс. гадоў). Больш за 200 каштоўных прадметаў упрыгожваюць раздзел сярэднявечнай гісторыі. Сярод іх — нацельны крыжык XI ст., медальён XII ст., манеты XII—XIII стст., упрыгажэнні XI—XII стст., керамічныя вырабы XIV—XVII стст. Асобна вылучаецца калекцыя бязменаў, глінянага посуду, прадметаў працы і «мяккай этнаграфіі».
У вітрынах і на подыумах можна ўбачыць сімвалы савецкай эпохі, на стэндах — фотаздымкі вядомых землякоў: герояў Сацыялістычнай працы, артыстаў, палітычных дзеячаў, паэтаў і пісьменнікаў, педагогаў, вайскоўцаў і вучоных. Завяршаюць экспазіцыю матэрыялы па найноўшай гісторыі Шклова[2].
Remove ads
Фонды музея
Фонды складаюцца з 15 калекцый. Кожная з іх уключае як тыпавыя, так і ўнікальныя прадметы. Найбольш значная — археалагічная калекцыя[2].
Сярод унікальных экспанатаў: зуб маманта (150—120 тыс. гадоў да н. э.), фібула (Х ст.), падвеска-амулет у выглядзе коніка (XI—XII стст.), літы нацельны крыж (XII ст.), энкалпіён (XII—XIII стст.), гаршковая кафля з клеймам герба Полацкай зямлі «Дзіўны звер» (XVI ст.), медальён са святымі (XVII ст.) і іншыя[2].
Ёсць вялікая калекцыі баністыкі, нумізматыкі, фалерыстыкі. Сабрана калекцыя дакументаў 1918 г., надрукаваных на паперы фабрыкі «Спартак» у тыпаграфіі КЛАЗа[2].
Таксама прадстаўлена вялікая калекцыя фотадакументаў: фотаздымкі з салона Снытко (канец XIX — пачатак XX стст.), а таксама фота з асабістага архіва кінаакцёра П. М. Алейнікава[2].
Навуковая і астветніцкая дзейнасць
Музей даследуе гісторыю Шклоўшчыны ад старажытных часоў (археалогія) да сучаснасці. Асаблівая ўвага надаецца перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Археалагічныя калекцыі, якія налічваюць тысячы адзінак, дазваляюць рэканструяваць замкавую культуру Шклова XVI—XVII стст., ганчарную вытворчасць з эпохі Кіеўскай Русі і пазней[2].
Даследуюцца старонкі гісторыі яўрэйскай культуры Шклова XVIII—XIX стст., падзеі Першай сусветнай вайны, савецкі перыяд. Дзякуючы пошукаваму атраду «Мемарыял» па-новаму вывучаюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны (Дняпроўскі рубеж 1941 г., акупацыя, партызанскі рух)[2].
Музей займаецца даследаваннем матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна, арганізуе і выдае матэрыялы навукова-практычных канферэнцый і семінараў, а таксама ўдзельнічае ў міжнародных і абласных сустрэчах[2]. Традыцыйна ў музеі праводзяцца раённыя краязнаўчыя чытанні імя М. Ф. Ільюшэнкі, семінары і практыкумы[2].
Праводзяцца інтэрактыўныя музейныя заняткі для дзяцей: «Па слядах маманта», «Масленіца», «Светлае свята Калядаў», «Вітаем у музеі!», «У свеце грошай», «Эпоха Зорыча ў Шклове», «Сем шклоўскіх цудаў» і іншыя. Штогод для школьнікаў праводзяцца тэматычныя інтэлектуальныя гульні «Разумнікі і разумніцы: шклоўскі варыянт»[2]. Штогод 12 ліпеня у філіяле «Дом-музей П. Алейнікава» ў в. Крывель адзначаецца свята святых Пятра і Паўла[2].
На базе музея дзейнічаюць: Беларускае добраахвотнае грамадскае аб’яднанне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Шклоўшчыны; пошукавы атрад «Мемарыял»; навукова-творчае аб’яднанне «Ведай і любі свой край»[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads