Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў (7 ліпеня 1937, г. Рослаў, Смаленская вобласць, Расія — 20 верасня 2007) — беларускі ўрач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (2004). Акадэмік Акадэміі медыка-тэхнічных навук Расійскай Федэрацыі (2004), Беларускай інжынернай акадэміі (2005).

Хуткія факты Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Школу № 2 імя В. М. Калеснікава (Рагачоў), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960).

Працаваў у Гомельскай абласной бальніцы (з 1960, ардынатар артапеда-траўматалагічнага аддзялення, у 1975—2001 — загадчык аддзялення артапедыі і траўматалогіі); Гомельскім абласным упраўленні аховы здароўя (1976—2001, галоўны артапед-траўматолаг Гомельскай вобласці); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1991—2007; у 1991—1995 — загадчык курса артапедыі і траўматалогіі, у 1995—2007 — загадчык кафедры артапедыі, траўматалогіі і ваенна-палявой хірургіі).

Навуковыя інтарэсы: неадкладнае, тэрміновае і адтэрмінаванае аператыўнае лячэнне хворых з спалучанай траўмай таза, унутраных органаў і канечнасцей; тэрміновыя, адтэрмінаваныя і планавыя аперацыі пры множных і ізаляваных траўмах таза і канечнасцей; дыягностыка і лячэнне скрытых пашкоджанняў касцей таза, запясці, каленнага сустава, сасудаў таза. 7 патэнтаў, 150 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Remove ads

Узнагароды

Званні «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь»(1992), «Заслужаны рацыяналізатар БССР» (1989), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), знак «Выдатнік аховы здароўя БССР» (1983).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads