Шмуэль Нігер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шмуэль Нігер
Remove ads

Шмуэль Нігер (15 чэрвеня 1883, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 24 снежня 1955) — літаратурны крытык, празаік і публіцыст .

Хуткія факты Шмуэль Нігер, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўладальніка крамы Вольфа Чарнага і Брохі Гурвіч. У 1896 г. пераехаў у Мінск, дзе неўзабаве далучыўся да партыі сіяністаў-сацыялістаў. Удзельнічаў у нелегальнай агітацыйнай дзейнасці, пісаў рэвалюцыйныя пракламацыі і артыкулы (ананімна ці пад рознымі псеўданімамі). Неаднаразова арыштоўваўся (у Варшаве, Дзвінску, Адэсе) і падвяргаўся катаванням.

Першыя працы пісаў на іўрыце і рускай мове, пасля рэвалюцыі 1905 г. перайшоў на ідыш. У 1908—1909 гг. — Рэдактар віленскага часопіса «Літэрарышэ манатшрыфтн» («Literarische Monatschriften»), заснаванага ім сумесна з А. Вайтэрам і Шмар’е Гарэлікам.

У 1909 пераехаў у Берлін, затым у Берн, дзе вывучаў ва ўніверсітэце філасофію і сусветную літаратуру. У 1912 г., вярнуўшыся ў Вільню, рэдагаваў штомесячнік «Дзі ідышы велт», у 1913 — зборнік «Дэр пінкес» («Летапіс», пры садзейнічанні Б. Борахава).

У 1918 г. у Маскве рэдагаваў штотыднёвік «Култур ун білдунг», у 1919 г. у Вільні — штомесячнік «Дзі нае велт». У 1919 г. пасля пагрому ў Вільні, у якім быў забіты А. Вайтэр, эміграваў у ЗША. Да канца жыцця працаваў у газеце «Тог», дзе публікаваў штотыднёвыя крытычныя нарысы. У 1941—1947 гг. быў таксама сурэдактар літаратурнага штомесячніка «Дзі цукунфт». У 1954 г. удзельнічаў у рэдагаванні «Лексікон фун дэр найер идишер літаратур» («Лексікон новай яўрэйскай літаратуры»).

Remove ads

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>
  2. Shmuel Niger // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q29861311'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads