Штральзундская ратуша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Штральзундская ратушаmap
Remove ads

Штральзундская ратуша (ням.: Stralsunder Rathaus) — ратуша ў горадзе Штральзунд. Будынак ратушы пабудаваны ў XIII стагоддзі і з'яўляецца адным з узораў цаглянай готыкі. Знаходзіцца на плошчы Стары Рынак побач з царквой Святога Мікалая.

Хуткія факты Штральзундская ратуша, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Дакладны пачатак будаўніцтва ратушы невядомы і датуецца прыкладна 1250 годам. Першыя запісы пра дзеючую ратушу датаваны 12711278 гг. Спачатку будынак выкарыстоўваўся як гандлёвае памяшканне, сутарэнні і гарышча выкарыстоўваліся пад склады. У XIV стагоддзі, да 1340 года, будынак быў пашыраны, а фасад упрыгожылі статуямі і гербамі. У XVI стагоддзі ва ўсходнім крыле была пабудавана вітая лесвіца, у заходнім крыле — драўляная лесвіца на гарышча, пазней, у 1579 годзе, была збудавана і каменная лесвіца ў стылі Рэнесанс. 12 чэрвеня 1680 года адбыўся пажар, згарэлі драўляныя дах і галерэя ў двары. Пазней дах пакрылі дахоўкай. У снежні 1782 года здарыўся новы пажар, але без сур'ёзных пашкоджанняў. У 1881 годзе пачалася рэканструкцыя пад кіраўніцтвам Эрнста фон Хасельберга, была знята тынкоўка і ратуша прыняла больш сярэднявечны выгляд.[2]

Сёння ў ратушы размяшчаецца гарадская адміністрацыя, бюргершафт і ЗАГС.

Remove ads

Цікавыя факты

Штральзундская ратуша была намалявана на 10-пфенігавай паштовай марцы ГДР і на 70-цэнтавай Deutsche Post.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. Stadterneuerungsgesellschaft Stralsund mbH (Hrsg.): Das Stralsunder Rathaus. Sanierung 2001—2004, Stralsund 2004

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads