Царква Святога Мікалая (Штральзунд)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святога Мікалая (Штральзунд)map
Remove ads

Царква Святога Мікалая — лютэранская прыхадская царква ў Штральзундзе (зямля Мекленбург-Пярэдняя Памеранія). Найстаражытнейшая і другая па велічыні царква ганзейскага горада, жамчужына цаглянай готыкі балтыйскага ўзбярэжжа Германіі.

Хуткія факты Святога Мікалая, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Царква, прысвечаная Святому Мікалаю Мірлікійскаму, заступніку маракоў, узводзілася побач са Старым рынкам Штральзунда з 1270 па 1360 год. Яна задумана як своеасаблівы адказ знакамітай царкве Святой Марыі ў Любеку, заснаванай у 1250 годзе. Штральзунд і Любек здаўна супернічалі за панаванне на Балтыцы. У 1249 годзе Штральзунд пацярпеў паражэнне, і царква Святога Мікалая была заклікана кампенсаваць маральную шкоду, засланіла галоўную царкву Любека прыгажосцю і веліччу. Першая згадка пра царкву Святога Мікалая ў Штральзундзе датуецца 1276 годам.

Thumb
Вежы сабора

Доўгі час царква Святога Мікалая, злучаная галерэяй з ратушай, лічылася галоўнай царквой Штральзунда. Тут праходзілі не толькі набажэнствы, але і пасяджэнні гарадскога савета, прыём замежных пасольстваў. Тут жа Гарадскі Савет аб'вяшчаў свае рашэнні і нарматыўныя акты.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Гатычны партал

Царква Святога Мікалая мае форму трохнефнай шасціпралётнай базілікі з галерэйнымі хорамі і вянком капэл. Агульная даўжыня царквы — 87 метраў, шырыня цэнтральнага нефа складае 29 метраў. Двухвежавы фасад царквы, дэкараваны спічастымі нішамі, звернуты на захад. Вежы царквы скончаны напачатку XIV стагоддзя і былі першапачаткова роўнай вышыні. Аднак у пажары 1662 года гатычныя драўляныя навершы абедзвюх вежаў былі знішчаны. У 1667 годзе паўднёвая вежа абзавялася новым купалам у стылі барока, вышыня яе стала 103 метра; паўночная ж вежа дагэтуль накрыта толькі часавым дахам.

Інтэр'ер

Thumb
Астранамічны гадзіннік

Інтэр’ер цэрквы святога Мікалая прыцягвае гатычным роспісам XIV—XV стагоддзяў, які падкрэслівае крыжовыя рабрыстыя скляпенні і высокія спічастыя аркі. Царква вядомая драўляным алтаром вышынёй 12 метраў з больш чым сотняй разьбяных фігур і астранамічным гадзіннікам. Створаны ў 1394 годзе Нікалаусам Ліліенфельдам, ён з'яўляюцца найстарэйшым у Балтыйскім рэгіёне, а таксама аднымі з найстарэйшых у свеце, які цалкам захаваў аўтэнтычныя зубчастыя колы. Гадзіннік і цяпер рабочы, але з мэтай захавання арыгінальных дэталяў ён спынены. Таксама цікавая рэнесансная царкоўная кафедра і тры арганы, найстаражытнейшы з якіх датуецца 1599 годам.

Remove ads

Літаратура

  • Ульрика Шёбер. Церкви и монастыри Европы/Пер. с нем. — М.: Бертельсманн Медиа Москау АО, 2004. — С. 80 - 85. — 392 с. — ISBN 5-88353-166-0
  • Herbert Ewe Das alte Stralsund. Kulturgeschichte einer Ostseestadt. 2. Auflage. Verlag Hermann Böhlaus Nachfolger, Weimar 1995, ISBN 3-7400-0881-4.
  • Paul-Ferdi Lange (Hrsg.) Wenn Räume singen. St. Nikolai zu Stralsund. Edition herre, Stralsund 2001, ISBN 3-932014-11-1.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads