Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музейmap
Remove ads

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей, створаны ў гарадскім пасёлку Шуміліна паводле загаду Міністэрства культуры БССР ад 28 мая 1984 г. Адкрыты для наведвання 22 лістапада 1986 года.

Хуткія факты Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей, Профіль ...

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 10 128 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4319 адзінак. Плошча экспазіцыі 163 м². Фонды музея складаюць калекцыі археалагічных знаходак, нумізматыкі, фотаматэрыялаў пра жыццё і побыт гараджан, жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ткацтва і адзення, друкаваных і рукапісных дакументаў, партызанскай зброі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і інш. Сярод экспанатаў маляўнічыя палотны мясцовых мастакоў, у т.л. заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі У. Белавусава.

Асноўная экспазіцыя размешчана ў 3 залах. У археалагічным раздзеле экспазіцыі прадстаўлены знаходкі з раскопак на тэрыторыі раёна: крэмянёвыя нуклеусы, адшчэпы, адбойнікі, каменныя шліфаваныя сякеры каменнага і бронзавага вякоў, касцявыя рэшткі маманта, у т.л. ніжняя сківіца з зубамі. Асобныя рэчы бытавога і гаспадарчага прызначэння, адзенне і абутак, ручнікі, посцілкі адлюстроўваюць асаблівасці сельскага побыту ў 19 — пачатку 20 ст. Аб падзеях грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—1920 гг., аб станаўленні Савецкай улады на Шуміліншчыне расказвае экспазіцыя, у якой дэманструюцца асабістыя рэчы ўдзельнікаў гэтых падзей, фотаздымкі і дакументы, зброя. Тэма Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху і вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўлена праз дакументы, фотаздымкі, рэчы Герояў Савецкага Саюза — землякоў П. А. Акуцыёнка, М. А. Ласкунова, Дз. М. Мінчугова, М. К. Спірыдзенка, а таксама фотаздымкі 106 Герояў Савецкага Саюза, якія вызначыліся пры вызваленні раёна. Асобная экспазіцыя знаёміць з матэрыяламі аб узнаўленні і развіцці прадпрыемстваў г. п. Шуміліна, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці раёна ў пасляваенны час. Дзейнічае пастаянная выстаўка, на якой прадстаўлены творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графікі, маляўнічыя палотны сучасных майстроў.


3 1 красавіка 2002 г. працуе філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея — музей Обальскага камсамольскага падполля ў гарадскім пасёлку Обаль.

Remove ads

Літаратура

  • Голубева, Л. В. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей / Л. В. Голубева // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси : даведачнае выданне / рэдсавет : Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін; здымкі А. Клешчука. — Мн., 2008. — С. 558—559.
  • Іванова С. В. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0279-2.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads