Шчаўе кіслае

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Шчаўе кіслае
Remove ads

Шчаўе кіслае, Шчаўе звычайнае[1] (Rumex acetosa) — шматгадовая травяністая расліна, што расце ў вялікай колькасці на большай частцы Еўропы на лугах і культывуецца як гародніна.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Шчаўе звычайнае, кісляніца, шчавей, шчаўнік[2][3][4], шчавель, шчаўе[5], шчавель праўдзівы[6], кісліца[2].

Апісанне

Шчаўе кіслае — стройная расліна, каля 60 см вышынёй з сакавітым сцяблом і лісцем. Кветкі чырванавата-зялёныя, цвіценне ў чэрвені — ліпені. Лісце падоўжанае. Ніжняе ад 7 да 15 см даўжынёй з вельмі доўгім хвосцікам. Верхняе лісце сядзячае, часта набывае малінавы колер.

Thumb
Суквецці шчаўя кіслага з кветкамі, якія распускаюцца

Кветкі, павялічваючыся ў памерах, набываюць пурпурны колер. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах (двухдомныя). Карані шматгадовыя, моцна паглыбляюцца ў глебу.

Remove ads

Значэнне

Лісцем шчаўя кіслага харчуюцца вусені некалькіх відаў матылькоў, у прыватнасці Timandra griseata.

Шчаўе кіслае здаўна культывуецца, хоць папулярнасць гэтай культуры моцна паменшылася з цягам часу. Лісце шчаўя выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі салатаў, супоў і соусаў. Гэта расліна змяшчае шчаўевую кіслату, якая надае ёй характэрны смак. Пры ужыванні шчаўя ў вялікай колькасці (асабліва варанага, напрыклад, у супах) крышталі шчаўевай кіслаты могуць адкладацца ў нырках або мачавым пузыры (так званыя камяні). Шчаўе таксама ўжываюць як слабільны сродак.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Remove ads

Література

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads