Шчаўе прыбярэжнае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчаўе прыбярэжнае[1] (Rumex hydrolapathum) — від шматгадовых травяністых раслін роду шчаўе родам з балот і прэснаводных берагоў Еўропы і Заходняй Азіі.
Remove ads
Назва
Шчаўе прыбярэжнае, карпач, шчавух[2], шчаў конскі[3], конскі шчавей[4].
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Rumex hydrolapathum. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 |
Гэта самы высокі від у родзе з кветканоснымі сцебламі, якія дасягаюць вышыні да 2 метраў. Адзін з невялікай колькасці дэкаплоідных арганізмаў, які змяшчае дзве сотні асобных храмасом.
Распаўсюджанне і месцы пражывання
Расліна родам з Еўропы і Заходняй Азіі. Расце каля азёр, рэк і на марскіх узбярэжжах. Як правіла, сустракаецца блізка да краю вады або расце на плыткаводдзі[5].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Water dock: Rumex hydrolapathum . NatureGate. Праверана 30 снежня 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads