Шчаўе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шчаўе
Remove ads

Шча́ўе (Rumex) — род кветкавых раслін сямейства драсёнавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя і паўкустовыя расліны вышынёй да 120 см. Сцёблы прамыя, разгалінаваныя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, лінейнае ці стрэлкападобнае. Кветкі дробныя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Плод арэшкападобны.

Арэал

Пашыраны ў нетрапічных зонах і ў гарах тропікаў (большай часткай пустазелле), у Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы; у Расіі (у асноўным у Еўрапейскай частцы) каля 70 відаў. На Беларусі найбольш вядомыя шчаўе вераб'інае, або малое, ці шчаўлюк (Rumex acetosella), шчаўе кіслае, або звычайнае (Rumex acetosa), шчаўе конскае (Rumex confertus), шчаўе кучаравае (Rumex crispus), шчаўе лясное (Rumex sylvestris), шчаўе пірамідальнае (Rumex thyrsiflorus). Трапляюцца на лугах, узлесках, травяністых схілах, балотах. Культывуюць садовыя формы і сарты шчаўя кіслага (Rumex acetosa) і шчаўя маршчакаватага (Rumex patientia).

Віды

Больш 150 відаў[2]:

Спіс асобных відаў:

Значэнне

Лекавыя, агароднінныя, кармавыя расліны, многія віды — пустазелле.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads