Шчаўе прыморскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шчаўе прыморскае
Remove ads

Шчаўе прыморскае[1] (Rúmex maritimus) — травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Расце па берагах азёр, балот, рэк, ручаёў, канаў, каля дарог, каля жылля.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна.

Сцябло прамое, вышынёй 10-60 см, баразнаватае, голае; у верхняй частцы галінастае.

Лісце ланцэтнае, вострае, да аснавання клінавата звужанае. Верхняе — сядзячае, ніжняе — кароткачарашковае.

Кветкі двухполыя, дробныя. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Суквецце — галінастае; унізе з расстаўленых, уверсе — са збліжаных мутовак.

Плады — арэшкі чырванавата-бурага колеру. Спеюць у ліпені — жніўні.

Remove ads

Хімічны склад

У каранях знойдзены антрахіноны (хрызафанол, эмадзін, фісцын).

У надземнай частцы ўтрымліваюцца сапаніны, флаваноіды, антрахіноны, вітаміны С, РР, карацін.

У насенні выяўленыя дубільныя рэчывы.

Значэнне і прымяненне

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads