Шчаўе воднае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчаўе воднае, Шчаўе вадзяное, Шчаўлюк крынічны[1][2][3] (Rumex aquaticus) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Polygonaceae.
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Расліна распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Еўразіі ад скандынаўскіх краін і Брытаніі да Кітая і Японіі. У Расіі паўсюдна сустракаецца ў сярэдняй паласе еўрапейскай часткі, расце ў многіх абласцях Сібіры і Далёкага Усходу.
Часта прымеркавана да берагоў вадаёмаў, селіцца на забалочаных лугах і каля балот, можа расці на пясчаных глебах і галечніках, сярод зараснікаў вярбы.
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Сцябло пакрыта валаскамі, прамое, 50-150 см вышынёй, падоўжна пакрыта баразёнкамі.
Лісце простае, цэльнакрайняе, чарговае, завостранае, голае; ніжняе — на доўгіх, незразумела жалабковых хвосціках, сэрцападобна-трохкутнае.
Кветкі абодваполыя, актынаморфныя, з простым зялёным калякветнікам, у мутоўках. Суквецці мяцёлкавыя, з прыціснутымі галінкамі. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Плод — арэшак цёмна-бурага колеру, каля 3 мм даўжынёй.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
Падземныя часткі расліны ўтрымліваюць дубільныя рэчывы.
Маюцца звесткі аб выкарыстанні расліны ў народнай медыцыне[4].
Батанічная класіфікацыя
Падвіды:
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads