Шэлахава
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шэ́лахава — возера ў Беларусі ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сухадроўка (прыток Лучосы).
Даўжыня возера 3 км, найбольшая шырыня 0,75 км, плошча люстра каля 1 км². Плошча вадазбору 8,75 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 метраў, спадзістыя, месцамі стромкія. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, лінь і інш.
З возера выцякае рака (ручай[1]) Рудзіца (прыток Сухадроўкі). На паўднёва-усходнім беразе возера вёска Зубакі.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads