Шэлдан Лі Глэшау

амерыканскі фізік From Wikipedia, the free encyclopedia

Шэлдан Лі Глэшау
Remove ads

Шэлдан Лі Глэшау (англ.: Sheldon Lee Glashow; нар. 5 снежня 1932, Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979) (сумесна з Абдусам Саламам і Стывенам Вайнбергам).

Хуткія факты Шэлдан Глэшау, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і Люіса Глухоўскага і Бэлы Рубін, ураджэнцаў Бабруйска, якія заснавалі ў Нью-Ёрку кантору па рамонце водаправода. Скончыў Карнельскі ўніверсітэт (1954); магістр (1955). Пад кіраўніцтвам будучага Нобелеўскага лаўрэата Джуліяна Швінгера выканаў і абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «вектарны мезон ў распадзе элементарных часціц» (1959) ў Гарвардскім універсітэце. Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта (1961—1962), Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі (1962—1966) і Гарвардскага (з 1966 г.) універсітэтаў.

Працаваў у галіне тэорыі элементарных часціц. Значная частка работ Глэшау прысвечана праблеме аб’яднання ўсіх тыпаў узаемадзеянняў, назіраных у прыродзе (моцнага, слабога, электрамагнітнага і гравітацыйнага). Выкарыстаная ім так званая калібравальная сіметрыя, дазволіла распрацаваць тэорыю аб’яднання электрамагнетызму і слабога ўзаемадзеяння (электраслабога ўзаемадзеяння) і прадказаць наяўнасць слабых нейтральных токаў паміж элементарнымі часціцамі. Гэты ўклад вучонага быў ацэнены Нобелеўскім камітэтам, і яму была прысуджана Нобелеўская прэмія.

Глэшау таксама ўнёс істотны ўклад у разуменне моцнага ўзаемадзеяння элементарных часціц, увёўшы ва ўжытак чацвёрты (зачараваны) тып кваркаў. (Першыя тры тыпы кваркаў — верхнія, ніжнія і дзіўныя — былі прапанаваны ў 1963 г. фізікамі Мюрэем Гел-Манам і Джорджам Цвейгам). Такім чынам, прадбачанне навукоўцаў атрымала эксперыментальнае пацверджанне. Апрацаваўшы вынікі выбуху звышновай зоркі, Глэшау паведаміў у 1987 г. аб сваіх больш нізкіх ацэнках масы нейтрына.

У 1960 годзе стварыў тэорыю электраслабога ўзаемадзеяння, заснаваную на ідэях калібровачнай сіметрыі. За ўклад у тэорыю слабых і электрамагнітных узаемадзеянняў паміж элементарнымі часціцамі удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979, разам з Абдусам Саламам і Стывенам Вайнбергам).

Шэлдан Глэшау быў удастоены медаля Роберта Опенгеймера Універсітэта Маямі (1977) і медалі Джорджа Ледлі Гарвардскага універсітэта (1978). Абраны членам Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Remove ads

Зноскі

1. Sheldon Lee Glashow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Sheldon L. Glashow // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. NNDB — 2002.

4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

5. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2024.

6. NNDB — 2002.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads