Эгідыюс Александравічус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эгідыюс Александравічус (літ.: Egidijus Aleksandravičius; нар. 21 лістапада 1956, Цяльшэй) — літоўскі гісторык, хабілітаваны доктар гуманітарных навук, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
У 1975—1979 і 1983—1986 гадах навучаўся на гістарычным факультэце ў Вільнюскім універсітэце. У 1986 стаў аспірантам Інстытута гісторыі Літвы. Адначасна абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Культурна-арганізацыйны рух у Літве ў 1831—1863 гг.». У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Культура літоўскага адраджэння».
З 1979 па 1986 працаваў асістэнтам гістарычнага факультэта. Быў супрацоўнікам Інстытута гісторыі Літвы. У 1989 годзе заняў пасаду загадчыка аддзела. У 1991 годзе стажыраваўся ва Універсітэце штата Вісконсін, Мэдысан, затым працаваў запрошаным прафесарам ва Універсітэце Ілінойса і Хельсінкскім універсітэце.
З 1992 года выкладчык гістарычнага факультэта Універсітэта Вітаўта Вялікага, з 1997 прафесар. У 1994—1998 гадах дэкан гуманітарнага факультэта, 1997—2000 гадах прарэктар універсітэта па вышэйшай вучобе, старшыня сената. З 2000 года дырэктар Інстытута эміграцыі Літвы, кіраўнік Цэнтра вывучэння эміграцыі.
Даследуе грамадскае і культурнае жыццё сярэдняй Літвы XIX ст. і пачатковы этап літоўскага нацыянальнага руху, у тым ліку разглядаў іншамоўную культуру, звязаную з палітычнай традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага.
З 1993 года прэзідэнт Літоўскага нацыянальнага камітэта гісторыкаў. З 1999 года старшыня праўлення фонду Open Lithuania. Адзін з членаў таварыства інтэрнэт-партала Gži, які змагаецца за больш высокія стандарты журналісцкай этыкі. З 2006 года галоўны рэдактар выдання «Darbai ir dienos».
Remove ads
Узнагароды
- Камандорскі крыж ордэна Вялікага князя Літоўскага Гедыміна (2009)
- Кавалерскі крыж польскага ордэна заслуг (2001)
- Прэмія Сымона Даўканта за кнігу «Перад світаннем. Юныя сябры Сымона Даўкантаса» (1992)
Працы
- Kultūrinis sąjūdis Lietuvoje 1831–1863 m.: Organizaciniai kultūros ugdymo aspektai, Vilnius: Mokslas, 1989.
- Blaivybė Lietuvoje XIX amžiuje (Lietuvių atgimimo istorijos studijos, t. 2), Vilnius: Žaltvykslė, 1990.
- Prieš aušrą: jaunieji Simono Daukanto bičiuliai, Vilnius: Žaltvykslė, 1991.
- XIX amžiaus profiliai: studijos ir straipsniai, Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1993.
- Lietuvos atgimimo kultūra. XIX amžiaus vidurys, Vilnius: baltos lankos, 1994.
- Carų valdžioje: Lietuva XIX amžiuje, Vilnius: baltos lankos, 1996. (bendraautoris A. Kulakauskas)
- Žemaitijos istorija/ E. Aleksandravičius ir kt.; sudarytojas A. Nikžentaitis, Vilnius: REGNUM fondas, 1997.
- Praeitis, istorija ir istorikai, Vilnius: Vaga, 2000.
- Nuo amžių slenksčio: naujausia Lietuvos XIX amžiaus istoriografija, atspaudas iš „Darbų ir dienų“, t. 28, Kaunas: VDU leidykla, 2001. (bendraautoris A. Kulakauskas)
- Kas iškirto varnui akį: politikos ir visuomenės kritikos etiudai, Vilnius: Versus aureus, 2004.
- Giesmininko kelias, Vilnius: Versus aureus, 2003.
- Išblukęs žodynas, Vilnius: Versus aureus, 2010
- Pokalbiai lietuvių pasaulio pakraštyje: BRAZILIJA; sud. E. Aleksandravičius ir kt., Versus aureus, 2013
- Karklo diegas. Lietuvių pasaulio istorija, Versus aureus, 2013
- Prieš aušrą, Versus aureus, 2015
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads